|
Биография, Рудкоўскі Міхась. Біяграфія.
Рудкоўскі Міхась, нарадзіўся 17.04.1936 г. у вёсцы Востраў Ганцавіцкага раёна Берасцейскай вобласці ў сялянскай сям'і. Скончыў Пінскую педагагічную навучальню (1955), настаўнічаў у Кукаўскай сямігодцы Ганцавіцкага раёна. У 1960-1962 гг. - літсупрацоўнік ганцавіцкай раённай газеты «Сялянская праўда». Скончыў завочна філалагічны факультэт Берасцейскага педагагічнага інстытута (1961). У 1962-1981 гг. працаваў старшым рэдактарам літаратурна-драматычных і музычных праграм Берасцейскай студыі тэлебачання. Сябра СП СССР з 1966 г. Памёр 07.07.1991 г. У рэспубліканскім друку выступаў з вершамі з 1959 г. Выйшлі зборнікі вершаў «Першыя вёрсты» (1963), «Сінія Брады» (1967), «Позвы» (1971), «У краі тым...» (1975), «Векавечная бацькаўшчына» (1976), «Трыгор'е» (1981), «Засцярога» (1984), «Залатазвон» (1986). Вядомы і як перакладчык з украінскай, расейскай і польскай моў. Все биографии белорусских писателей по алфавиту: А - Б - В - Г - Д - Е - Ж - З - І - К - Л - М - Н - П - Р - С - Т - У - Ф - Х - Ц - Ч - Ш - Ю - Я |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.