|
Биография, Сапрыка Ганна. Біяграфія.
Сапрыка Ганна, нарадзілася 16.06.1911 г. у вёсцы Куркаўшчына Мсціслаўскага раёна Магілеўскай вобласці ў сялянскай сям'і. Пасля заканчэння Мсціслаўскага педагагічнага тэхнікума (1930) працавала настаўніцай на Віцебшчыне. У 1931 г. пераехала ў Менск, у 1933 г. скончыла газетна-выдавецкае аддзяленне Менскага педагагічнага інстытута. З 1933 г. працавала ў Беларускім дзяржаўным выдавецтве. Памерла 14.05.1962 г. Першы верш надрукавала ў 1926 г. (часопіс «Малады араты»). У 1959 г. выйшла кніга прозы «Калі ў сэрцы вясна». На беларускую мову пераклала «Апавяданні кітайскіх пісьменнікаў» (1953), кнігу Я.Галана «З крыжам ці з нажом» (1954), В.Авечкіна «Раённыя будні» (з М.Герасімовіч, 1958), М.Вірты «Мой памочнік Карсыбек» (1961) і інш. Все биографии белорусских писателей по алфавиту: А - Б - В - Г - Д - Е - Ж - З - І - К - Л - М - Н - П - Р - С - Т - У - Ф - Х - Ц - Ч - Ш - Ю - Я |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.