|
Биография, Сіўцоў Іван. Біяграфія.
Сіўцоў Іван, нарадзіўся 27.12.1922 г. у вёсцы Бакунавічы Чэрыкаўскага раёна Магілеўскай вобласці ў сялянскай сям'і. Скончыў Чэрыкаўскую сярэднюю школу (1940) і паступіў у Ленінградскую авіятэхнічную навучальню. У час Вялікай Айчыннай вайны - авіямеханік, ваяваў пад Сталінградам. З прычыны цяжкай хваробы дэмабілізаваны (1944). Два гады працаваў у Чэрыкаўскім райкаме партыі. У 1948 г. скончыў рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КПБ. Працаваў у Магілеўскім абкаме партыі інструктарам, загадчыкам сектара друку (1948-1950), у рэдакцыях часопісаў «Бярозка» (1950-1952), «Беларусь» (з 1952). Сябра СП СССР з 1945 г. Памёр 09.11.1959 г. Некалькі вершаў змясціў у франтавым друку. Аўтар аповесці для дзяцей «Самыя юныя» (1949, 1961), рамана «Нягоды і радасці» (1960). Все биографии белорусских писателей по алфавиту: А - Б - В - Г - Д - Е - Ж - З - І - К - Л - М - Н - П - Р - С - Т - У - Ф - Х - Ц - Ч - Ш - Ю - Я |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.