|
Биография, Сіўчыкаў Уладзімір. Біяграфія.
Сіўчыкаў Уладзімір, нарадзіўся 03.05.1958 г. у горадзе Жодзіна Менскай вобласці ў сям'і служачых. Скончыў педагагічнае аддзяленне Менскай мастацкай навучальні (1977). Працаваў настаўнікам малявання і чарчэння ў Траянаўскай сярэдняй школе Барысаўскага раёна. Служыў у Савецкай Арміі (1977-1979). Быў мастаком-афарміцелем у Менскім палацы культуры і спорту чыгуначнікаў (1979-1983). У 1981 г. паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (пад час вучобы праходзіў стажыроўку ў Тбіліскім дзяржаўным універсітэце, дзе вывучаў грузінскую мову і літаратуру). Пасля заканчэння ўніверсітэта (1986) - рэдактар аддзела літаратуры і мастацтва, у 1989-1990 гг. - адказны сакратар часопіса «Бярозка». З 1990 г. - прэзідэнт Беларускай асацыяцыі дэтэктыўнага, прыгодніцкага і палітычнага рамана. Сябра СП СССР з 1990 г. У друку выступае з 1982 г. Аўтар кнігі вершаў «Адліга» (калектыўны зборнік «Лагодны прамень раніцы», 1988), адзін з аўтараў зборніка апавяданняў «Жнівеньскі праспект» (1988). Працуе таксама ў галіне перакладу. У яго перакладзе з грузінскай мовы на беларускую апублікаваны раман Н.Думбадзе «Закон вечнасці» (1988), шэраг вершаў і паэм у «Анталогіі грузінскай паэзіі» ў 2 тамах (1989). Все биографии белорусских писателей по алфавиту: А - Б - В - Г - Д - Е - Ж - З - І - К - Л - М - Н - П - Р - С - Т - У - Ф - Х - Ц - Ч - Ш - Ю - Я |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.