|
Биография, Скарынкін Іван. Біяграфія.
Скарынкін Іван, нарадзіўся 26.11.1919 г. у вёсцы Тратнае Клімавіцкага раёна Магілеўскай вобласці ў сялянскай сям'і. У 1939 г. паступіў у Камуністычны інстытут журналістыкі (Менск) і праз некалькі месяцаў быў прызваны ў Чырвоную Армію. У 1941-1942 гг. вучыўся ў ваеннай авіянавучальні сувязі (Харкаў, Ташкент). Накіраваны на Паўночна-Каўказскі фронт. У верасні 1942 г. пераведзены ў Забайкалле. Удзельнічаў у вайне з Японіяй. У 1946-1948 гг. - літсупрацоўнік дывізійнай газеты «Красный кавалерист». У 1952 г. скончыў рэдактарскі факультэт Ваенна-палітычнай акадэміі (Масква). З 1952 г. - спецкарэспандэнт газеты «Знамя победы» (Паўначная група войск), з 1958 г. - карэспандэнт, начальнік аддзела газеты Беларускай ваеннай акругі «Во славу Родины», у 1972-1985 гг. - старшы рэдактар выдавецтва «Беларусь». Сябра СП СССР з 1985 г. Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, Чырвонай Зоркі, медалямі. Выступае ў друку з мастацкімі творамі з 1950 г. (газета «Во славу Родины»). Піша на расейскай мове. Аўтар кніг нарысаў «Завещано отцами» (1974), «О чем шумят сосны» (Масква, 1980), аповесці «Право вести в бой» (1980), дакументальных аповесцей «Крепче стали» (1978), «Тугие ветры» (Масква, 1983), «В дымке полигонной» (1984), «Резерв комбата» (1988). Все биографии белорусских писателей по алфавиту: А - Б - В - Г - Д - Е - Ж - З - І - К - Л - М - Н - П - Р - С - Т - У - Ф - Х - Ц - Ч - Ш - Ю - Я |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.