|
Биография, Скарынкін Уладзімір. Біяграфія.
Скарынкін Уладзімір, нарадзіўся 07.06.1939 г. у горадзе Віцебску ў сям'і служачага. Скончыў Рыжскі інстытут інжынераў грамадзянскай авіяцыі (1961). Працаваў інжынерам у Менскім аэрапорце. З 1970 г. - начальнік аварыйна-выратавальнай службы Беларускага ўпраўлення грамадзянскай авіяцыі, у 1982-1987 гг. - намеснік дырэктара бюро прапаганды мастацкай літаратуры СП БССР. Сябра СП СССР з 1970 г. У друку дэбютаваў вершам у 1955 г. (газета «Піянер Беларусі»). Выдаў зборнікі паэзіі «Буслы над аэрадромам» (1969), «Гукавы бар'ер» (1972), «Дазвольце ўзлёт» (вершы і паэмы, 1975), «Чацвёрты разварот» (1979), «Вугал атакі» (вершы і паэмы, 1982), «Пасадачныя агні» (паэма, вершы, 1985), «Выратавальны плыт» (вершы, паэма, 1988). Пераклаў на беларускую мову зборнік вершаў М.Рубцова «Рускі агеньчык» (1986). Все биографии белорусских писателей по алфавиту: А - Б - В - Г - Д - Е - Ж - З - І - К - Л - М - Н - П - Р - С - Т - У - Ф - Х - Ц - Ч - Ш - Ю - Я |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.