|
Биография, Скрыган Ян. Біяграфія.
Скрыган Ян, нарадзіўся 16.11.1905 г. у сяле Труханавічы Менскай вобласці ў сялянскай сям'і. Пасля парафіяльна-царкоўнай школы (1918) вучыўся ў Слуцкай духоўнай навучальні, у школах першай і другой ступені, у рэальнай навучальні, мяшанай гімназіі, нарэшце, у Слуцкім сельскагаспадарчым тэхнікуме (пакінуў з чацвёртага курса, у 1924). З 1924 г. працаваў у слуцкай акруговай газеце «Вясковы будаўнік», пасля - загадчыкам Народнага дома ў Расонах, у рэдакцыі газеты «Чырвоная Полаччына». У 1928-1932 гг. вучыўся на літаратурна-лінгвістычным аддзяленні педфака Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1933-1936 гг. працаваў у газеце «Літаратура і мастацтва». Быў сябрам літаратурных аб'яднанняў «Маладняк», «Літаратурна-мастацкая камуна». У канцы 1936 г. быў арыштаваны і 05.10.1937 г. асуджаны на 10 год зняволення ў лагерах і на 10 гадоў ссылкі. Пакаранне адбываў у Нова-Іванаўскім лагеры (пад Марыінскам). У ссылцы працаваў на нумарным заводзе ва Ўзбекістане, у сланцахімічнай прамысловасці ў Эстоніі, на новабудоўлях Краснаярскага краю. 29.12.1954 г. рэабілітаваны Вярхоўным судом БССР. З 1955 г. - рэдактар у Дзяржаўным выдавецтве БССР, з 1959 г. - рэдактар аддзела прозы, потым намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Полымя». З 1967 г. - загадчык літаратурна-кантрольнай рэдакцыі Беларускай Савецкай Энцыклапедыі, у 1975-1985 гг. - адказны сакратар Камітэта па Дзяржаўных прэміях БССР у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры. Сябра СП СССР з 1934 г. Узнагароджаны медалямі. Памёр 18.09.1992 г. Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1985). Дэбютаваў у друку вершам у 1925 г. (слуцкая газета «Вясковы будаўнік»). Удзельнічаў у альманахах «Росквіт» (1925), «Наддзвінне» (1926), «Зарніцы» (1928), у калектыўным зборніку «Слуцкія песняры» (1926), у кнізе з гісторыі Магілеўскай шаўковай фабрыкі «На Цішоўскай пустэчы» (1931). Аўтар кніг апавяданняў, аповесцей «Затока ў бурах» (1929), «Каця Лапянкова» (1932), «Сустрэчы» (1935), «Апавяданні» (1956), «Наталя» (1957), «Няпрошаная сляза» (1958), «Скажы адно слова» (1961), «Свая аповесць» (1964), «Кругі» (выбранае, 1969), «Кругі» (аповесць з доказамі, 1986). Выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах (1975, 1985). Напісаў кнігі ўспамінаў, партрэтаў, нататак і артыкулаў па праблемах літаратурнага майстэрства і культуры мовы «Ранішнія росы» (1965), «Некалькі хвілін чужога жыцця» (1979, 1990). Пераклаў на беларускую мову кнігі і асобныя творы А.Астроўскага, М.Горкага, І.Буніна, Ф.Гладкова, К.Федзіна, І.Бабеля, а таксама ўкраінскіх, летувіскіх, латышскіх, эстонскіх пісьменнікаў. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1976) за ўдзел у стварэнні Беларускай Савецкай Энцыклапедыі. Все биографии белорусских писателей по алфавиту: А - Б - В - Г - Д - Е - Ж - З - І - К - Л - М - Н - П - Р - С - Т - У - Ф - Х - Ц - Ч - Ш - Ю - Я |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.