|
Биография, Скрыпка Міхась. Біяграфія.
Скрыпка Міхась, нарадзіўся 26.11.1907 г. у вёсцы Месціна Бярэзінскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і. Скончыў Рагачоўскі педагагічны тэхнікум (1930). Настаўнічаў у Рагачоўскім раёне. У 1940 г. скончыў завочна літаратурны факультэт Менскага педагагічнага інстытута. У час Вялікай Айчыннай вайны быў у партызанах, у 1944-1945 гг. - у Савецкай Арміі. Пасля вайны настаўнічаў у школах Магілеўшчыны і Меншчыны. У 1965-1971 гг. працаваў намеснікам дырэктара бюро прапаганды мастацкай літаратуры СП БССР. Памёр 08.10.1991 г. У друку ўпершыню выступіў у 1927 г. Выдаў зборнікі баек, вершаў, мініяцюр «Сатыра і гумар» (1958), «Сатырычны калаўрот» (1967), «Ад смеху не ўцячэш» (1975), зборнікі аповесцей, апавяданняў і гумарэсак «Мая хата не з краю» (1959), «Пад корань» (1962), «Усяк бывае...» (1963), «Шануючы вас» (1982), кніжку антырэлігійных нарысаў «Сцеражыся цемрашалаў!» (1964), «Дзіва ў кошыку» (1983), «Злазьце - прыехалі!» (1985), «З сэрцам і перцам» (1987), кніжку апавяданняў для дзяцей «Дзіва ў рэшаце» (1963) і вершаваны зборнік «Пад смешнай вясёлкай» (1971). У 1977 г. выйшла кніга выбраных твораў «І з перцам і з сэрцам». Выступаў і як драматург. Напісаў сцэнарый кароткаметражнай тэлекамедыі «Акадэмік» (пастаўлена ў 1963). Аўтар звыш трыццаці аднаактовых п'ес, камедый для мастацкай самадзейнасці «Дадому» (1958), «Тэлеграма» (1959), «Землякі» (1962), «Чорт дапамог» (1963), «Навагодняя сустрэча» (1963), «Небяспечны госць» (1964), «На сваю галаву» (1966) і інш. Перакладаў з расейскай і ўкраінскай моў. Пераклаў асобныя вершы А.Твардоўскага, С.Маршака, С.Міхалкова, А.Барто, С.Алейніка, А.Вішні, П.Глазавога і інш. Все биографии белорусских писателей по алфавиту: А - Б - В - Г - Д - Е - Ж - З - І - К - Л - М - Н - П - Р - С - Т - У - Ф - Х - Ц - Ч - Ш - Ю - Я |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.