|
Биография, Скурко Іосіф. Біяграфія.
Скурко Іосіф, нарадзіўся 24.02.1938 г. у вёсцы Пількаўшчына Мядзельскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і. У 1956 г. скончыў Пастаўскую сярэднюю школу №– 2 і стаў працаваць піянерважатым. Служыў у Савецкай Арміі (1957-1960). У 1965 г. скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў у ЦК ЛКСМБ (1965-1967), дырэктарам Бюро міжнароднага моладзевага турызму «Спадарожнік» (1967-1971), рэферэнтам у Савеце Міністраў БССР (1971-1974), палітычным аглядальнікам, каментатарам, загадчыкам аддзела, намеснікам галоўнага рэдактара літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачання (1974-1989). Сябра СП СССР з 1986 г. Узнагароджаны медалём. Памёр 02.07.1989 г. З вершамі ў друку выступіў у 1962 г. («Настаўніцкая газета»). Аўтар зборнікаў паэзіі «Бацькоўскі парог» (1973). Асобныя вершы, пакладзеныя на музыку, сталі вядомымі песнямі («Верасы», «Бацькоўскі парог» і інш.). Перакладаў творы расейскіх, украінскіх і польскіх паэтаў. Напісаў сцэнарый дакументальнага фільма «Драўгістэ - дружба». Все биографии белорусских писателей по алфавиту: А - Б - В - Г - Д - Е - Ж - З - І - К - Л - М - Н - П - Р - С - Т - У - Ф - Х - Ц - Ч - Ш - Ю - Я |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.