|
Биография, Станкевіч Адам. Біяграфія.
Станкевіч Адам, нарадзіўся 05.01.1892 г. у вёсцы Арляняты Смаргонскага раёна Гарадзенскай вобласці ў сялянскай сям'і. Вучыўся ў Ашмянскай гарадской навучальні, у Віленскай духоўнай семінарыі. У 1914 г. паступіў у Каталіцкую духоўную акадэмію ў Пецярбургу і ў той самы год высвечаны на святара. У 1918 г. пераехаў у Вільню, адкуль на кароткі тэрмін быў высланы польскімі духоўнымі ўладамі ў Драгічын-над Бугам. З 1919 г. у Вільні вёў беларускую душпастырскую дзейнасць, супрацоўнічаў у Беларускім нацыянальным камітэце, камітэце дапамогі ахвярам вайны, у Беларускім інстытуце гаспадаркі і культуры, Таварыстве беларускай школы, выкладаў рэлігію ў Віленскай беларускай гімназіі. Адзін з заснавальнікаў і лідэраў партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя. У 1922 г. абраны паслом у польскі сейм, дзе бараніў інтарэсы беларусаў. У 1926 г. заснаваў Беларускую друкарню імя Ф.Скарыны, у 1928 г. - Беларускае каталіцкае выдавецтва. Выдаваў і рэдагаваў газету «Беларуская крыніца», часопіс «Хрысціянская думка». З ягонай дапамогай выходзілі часопісы «Шлях моладзі», «Самапомач», «Калоссе». У 1938 г. за нацыянальную беларускую дзейнасць высланы польскімі ўладамі ў Слонім. З 1939 г. зноў у Вільні, старшыня «Беларускага цэнтру ў Літве», дырэктар Беларускай дзяржаўнай прагімназіі (да ўсталявання савецкай адміністрацыі ў Летуве). Пад час другой сусветнай вайны працаваў у Беларускай гімназіі ў Вільні і вёў душпастырскую дзейнасць у віленскай беларускай парафіі пры касцёле св. Міхала. Пасля кароткатэрміновага арышту савецкімі ўладамі ў снежні 1944 г. працягваў святарскую дзейнасць у Вільні. Увесну 1949 г. зноў быў арыштаваны і адпраўлены этапам у Іркуцкую вобласць, у лагер непадалёку ад станцыі Віхараўка. Кандыдат кананічных навук. Памёр 29.11.1949 г. (па некаторых звестках - на пачатку 1950 г.). Упершыню ў друку выступіў з допісам у 1909 г. (газета «Наша ніва»). Аўтар кніг (усе выйшлі ў Вільні) «Доктар Францішак Скарына, першы друкар Беларусі (1525-1925)» (1925), «Беларуская мова ў школах Беларусі XVI-XVII ст.» (1928), «Родная мова ў святынях» (1929), «Францішак Багушэвіч: Яго жыццё і творчасць (у трыццатыя ўгодкі смерці (1900-1930)» (1930), «Вітаўт Вялікі і беларусы» (1930), «Казімір Сваяк: Нарыс аб ягонай ідэалогіі (у пятыя ўгодкі смерці)» (1931), «Кастусь Каліноўскі. «Мужыцкая праўда» і ідэя незалежнасці Беларусі» (1933), «Да гісторыі беларускага палітычнага вызвалення» (1935), «Праф. Браніслаў Эпімах-Шыпіла: З яго жыцця і працы» (1935), «З жыцця і дзейнасці Казіміра Сваяка (у дзесятыя ўгодкі яго смерці)» (1936), «Магнушэўскі, Паўлюк Багрым, Баброўскі (да вытокаў беларускага адраджэння)» (1937), «Божае слова ў нядзелі і святы» (1938), «Міхал Забэйда-Суміцкі і беларуская народная песня» (1938), «У чэсць 950-годдзя хрышчэння Беларусі» (1938), «Беларускі хрысціянскі рух» (1939), «Вучыся маліцца» (1940), «Хрысціянства і беларускі народ» (1940), «На сьвята маткі: Увагі аб дастойнасці і значэнні маткі» (1940). Все биографии белорусских писателей по алфавиту: А - Б - В - Г - Д - Е - Ж - З - І - К - Л - М - Н - П - Р - С - Т - У - Ф - Х - Ц - Ч - Ш - Ю - Я |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.