|
Биография, Сямашка Сцяпан. Біяграфія.
Сямашка Сцяпан, нарадзіўся 27.07.1898 г. у вёсцы Барылы (пазней злілася з вёскай Катушанкі) Полацкага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям'і. У 1920 г. пайшоў у Чырвоную Армію, удзельнічаў у грамадзянскай вайне. У 1921-1926 гг. - на партыйнай і савецкай рабоце ў Полацку. У 1926-1929 гг. працаваў рэдактарам акруговай газеты «Чырвоная Полаччына», потым - у часопісе «Шляхі калектывізацыі», у газеце «Звязда». Вучыўся ў Камуністычным інстытуце журналістыкі ў Менску (1932). У гады Вялікай Айчыннай вайны - палітработнік у Савецкай Арміі. У 1945-1946 гг. - адказны сакратар камісіі па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, з 1947 г. - навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ. Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, «Знак Пашаны» і медалямі. Памёр 23.09.1965 г. Першы празаічны твор надрукаваў у 1925 г. У 1927 г. у газеце «Чырвоная Полаччына» апублікаваў некалькі ўрыўкаў з аповесці «Пад панскай няволяй». Аўтар кнігі апавяданняў «Пералом» (1932). Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы К.Маркса, Ф.Энгельса, У.І.Леніна. Все биографии белорусских писателей по алфавиту: А - Б - В - Г - Д - Е - Ж - З - І - К - Л - М - Н - П - Р - С - Т - У - Ф - Х - Ц - Ч - Ш - Ю - Я |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.