|
Биография, Тарашкевіч Браніслаў. Біяграфія.
Тарашкевіч Браніслаў, нарадзіўся 20.01.1892 г. у засценку Мацюлішкі (цяпер Віленскі раён, Летува) у сялянскай сям'і. У 1916 г. скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Петраградскага ўніверсітэта і быў пакінуты пры кафедры расейскай мовы і літаратуры. Працаваў і як прыват-дацэнт грэчаскай і лацінскай моў. У 1917 г. - адзін з лідэраў Беларускай сацыялістычнай грамады. У 1918 г. загадваў культурна-асветным аддзелам Белнацкама, яго Петраградскага аддзялення. У 1919 г. - выкладчык беларускай і грэчаскай моў у Менскім педагагічным інстытуце. У 1920 г. - загадчык беларускага сектара дэпартамента асветы т.зв. Сярэдняй Літвы. З 1921 г. - дырэктар Віленскай беларускай гімназіі. У 1922 г. быў абраны паслом (дэпутатам) у польскі сейм, належаў да левага крыла Беларускага пасольскага клуба, якое цесна зблізілася з камуністычнымі сіламі. Заснавальнік і старшыня Беларускай сялянска-рабочай грамады (1925-1927). Удзельнічаў у III канферэнцыі КПЗБ як сябра кампартыі (1925). У студзені 1927 г. быў арыштаваны польскімі буржуазнымі ўладамі, а ў траўні 1928 г. засуджаны на 12 год зняволення. У 1930 г. выпушчаны з астрога. У лютым 1931 г. арыштаваны, у лістападзе 1932 г. засуджаны на 8 год катаржнай турмы. З верасня 1933 г. у выніку абмену палітзняволенымі жыў у СССР. Працаваў загадчыкам аддзела Польшчы і Прыбалтыкі ў Міжнародным аграрным інстытуце (Масква). 06.05.1937 г. арыштаваны. Пастанова НКУС ад 05.01.1938 г. адменена Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР ад 26.01.1957 г. Акадэмік АН БССР. Расстраляны 29.11.1938 г. У беларускім друку выступаў з 1914 г. Выдаў у Вільні «Беларускую граматыку для школ» (1918, вытрымала 6 выданняў). Пераклаў на беларускую мову «Іліяду» Гамера (урывак змешчаны ў часопісе «Полымя рэвалюцыі», 1935), «Пана Тадэвуша» А.Міцкевіча (1981; Ольштын, 1984). Апублікаваў брашуры «Заходняя Беларусь - плацдарм імперыялістычнай інтэрвенцыі (1931), «Как живут крестьяне за границей» (Масква - Ленінград, 1935), «Дифференциация крестьянства в Польше во время кризиса» (у зборніку «Польская деревня во время кризиса», Масква, 1935). Вядомы як публіцыст і выдатны прамоўца часоў нацыянальна-вызваленчага руху Заходняй Беларусі. Все биографии белорусских писателей по алфавиту: А - Б - В - Г - Д - Е - Ж - З - І - К - Л - М - Н - П - Р - С - Т - У - Ф - Х - Ц - Ч - Ш - Ю - Я |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.