|
Биография, Харкоў Пётар. Біяграфія.
Харкоў Пётар, нарадзіўся 15.08.1922 г. на станцыі Хацень Сухініцкага раёна Калужскай вобласці (Расея) у сям'і чыгуначніка. Скончыўшы Маскоўскую тэатральна-тэхнічную навучальню (1939), працаваў светлатэхнікам у Маскоўскім тэатры оперы. Восенню 1939 г. паступіў у Літаратурны інстытут у Маскве. Па заканчэнні вучобы (1943) накіраваны на Стэпавы фронт у армейскую газету «На штурм». Франтавымі дарогамі прайшоў ад Арлоўска-Курскай дугі да Ўсходняй Прусіі. З 1947 г. у акруговай газеце «Во славу Родины», у 1963-1965 гг. - уласны карэспандэнт газеты «Советская культура» па Беларусі. З 1966-1983 гг. - сябра рэпертуарна-рэдакцыйнай калегіі Міністэрства культуры БССР. Сябра СП СССР з 1962 г. Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I і II ступеняў і медалямі. Памёр 10.01.1983 г. У друку выступіў у 1940 г. з апавяданнямі. Пісаў на расейскай мове. У газетах і часопісах выступаў з нарысамі. Аўтар п'ес «От имени поколения» (1962, пастаўлена ў 1957), «Вечный огонь» (1967, пастаўлена ў 1963), «Репортаж из преисподней» (аперэта, музыка Я.Глебава, пастаўлена ў 1972), «Цветы на пепле» (пастаўлена ў 1978). Выйшлі кінасцэнарый «Пока бьется сердце» (1957), кніга «Подвиг без награды» (кінааповесць, п'есы, 1983). Аўтар тэкстаў шэрагу песень, слоў да кантаты «Неизвестный солдат» (выканана ў 1970), цыкла вакальных паэм «Раздумье о любви» (апублікаваны ў 1973 пад назвай «Три вокальные поэмы»). Все биографии белорусских писателей по алфавиту: А - Б - В - Г - Д - Е - Ж - З - І - К - Л - М - Н - П - Р - С - Т - У - Ф - Х - Ц - Ч - Ш - Ю - Я |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.