|
Биография, Харык Ізі. Біяграфія.
Харык Ізі (таксама Харык Ісак), нарадзіўся 17.03.1898 г. у вёсцы Зембін Барысаўскага раёна Менскай вобласці ў сям'і шаўца. Вучыўся ў хедары, затым у расейскай народнай школе ў Зембіне. У юначыя гады працаваў рабочым на фабрыках і заводах Менска, Барысава, Гомеля. У 1917 г. пераехаў у Менск на пастаяннае жыхарства. Быў бібліятэкарам, загадчыкам агульнаадукацыйнай школы. У 1919 г. пайшоў добраахвотнікам у Чырвоную Армію. Прымаў удзел у баях на тэрыторыі Беларусі. Вучыўся ў Вышэйшым літаратурна-мастацкім інстытуце імя В.Брусава, у 1927 г. скончыў Маскоўскі ўніверсітэт. Пасля вяртання ў Менск у 1928-1937 гг. быў рэдактарам жыдоўскага часопіса «Штэрн» («Зорка»). Старшыня секцыі жыдоўскіх пісьменнікаў СП БССР. У верасні 1937 г. рэпрэсіраваны. 28.10.1937 г. Ваеннай Калегіяй Вярхоўнага суда СССР прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 13.06.1956 г. Сябра ЦВК БССР у 1931-1934 гг. Член-карэспандэнт АН БССР. Сябра СП СССР з 1934 г. Расстраляны 29.10.1937 г. Першыя вершы апублікаваў у 1920 г. (часопіс «Камуністычны свет», Масква). Пісаў на мове ідыш. Аўтар зборнікаў паэзіі «Трапятанне» (1922), «Мінскія балоты» (1924), «На зямлі» (Масква, 1926), «Душой і целам» (паэма, 1928), «Вершы і паэмы» (Кіеў, 1930), «Хлеб» (паэма, Харкаў, 1930), «Круглыя тыдні» (1932), «Ад полюса да полюса» (1934), «Наша бадзёрасць» (Кіеў, 1934), «Вершы і паэмы» (1935), «Пяць паэм» (1936), «На чужым балі» (паэма, 1936), «Душой і целам» (выбранае, Масква, 1970). У перакладзе на беларускую выйшлі Выбраныя творы (1958), «Выбранае» (1969), на расейскую «Стихи» (1935), «Стихи и поэмы» (Масква, 1958), «От полюса к полюсу» (Масква, 1971). Все биографии белорусских писателей по алфавиту: А - Б - В - Г - Д - Е - Ж - З - І - К - Л - М - Н - П - Р - С - Т - У - Ф - Х - Ц - Ч - Ш - Ю - Я |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.