|
Биография, Цітоў Канстанцін. Біяграфія.
Цітоў Канстанцін, нарадзіўся 26.10.1905 г. у сяле Сачкавічы Клімаўскага раёна Бранскай вобласці (Расея) у сялянскай сям'і. Скончыў Нова-Ропскую прафтэхшколу (Бранская вобласць, 1922), вучыўся на літаратурным факультэце Ленінградскага ўніверсітэта. Пасля трэцяга курса (1927) быў прызваны ў Чырвоную Армію. У 1937 г. здаў экстэрнам экзамены за ўніверсітэт. Працаваў у газетах «Советская Белоруссия» (1937-1938), «Літаратура і мастацтва» (1938-І 939), кансультантам СП БССР (1939-1940). У час Вялікай Айчыннай вайны служыў камандзірам эскадрона, карэспандэнтам армейскага і франтавога друку. Быў паранены. У пасляваенныя гады - на творчай працы ў Менску. Сябра СП СССР з 1939 г. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны I і II ступеняў і медалямі. Памёр 13.04.1972 г. З вершамі ў друку выступіў у 1930 г., у беларускім - з 1934 г. Пісаў на расейскай мове. Аўтар зборнікаў паэзіі «Выступление в путь» (1941), «Мы поклялись» (Свярдлоўск, 1942), «Солдатские строки» (1947), «Искатели» (1956), «Сердце земли» (вершы і паэма, 1958), «Локоть друга» (вершы і паэма, 1961), «Ручеек» (1966), «Просто про любовь» (1970), «Следы на отмели» (1972), «Солнце загорается за Сожем» (1978), «Возвращение» (1986) і зборніка вершаваных казак для дзяцей «Якубова каша» (1960). Працаваў і ў галіне прозы. Выйшлі нарыс «За честь заводской марки» (Варонеж, 1947), «Невыдуманные рассказы» (1967), кніжкі апавяданнў для дзяцей «Лесной маршрут» (1959, 2-е дапоўненае выданне ў 1975), «Изумрудный гусь» (1967). Пераклаў на расейскую мову зборнік вершаў М.Смагаровіча «Снежинка» (1962), трылогію Р.Сабаленкі «Иду в жизнь» (1963), асобныя творы беларускіх паэтаў. Все биографии белорусских писателей по алфавиту: А - Б - В - Г - Д - Е - Ж - З - І - К - Л - М - Н - П - Р - С - Т - У - Ф - Х - Ц - Ч - Ш - Ю - Я |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.