|
Биография, Чабан Тамара. Біяграфія.
Чабан Тамара, нарадзілася 31.05.1952 г. у вёсцы Чабаны Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям'і. Скончыла філалагічны факультет Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1974). Выкладала беларускую мову і літаратуру ў Ветрынскай сярэдняй школе Полацкага раёна. З 1978 г. жыве ў Менску. Працавала старшым карэктарам у выдавецтве «Навука і тэхніка». Скончыла завочна аспірантуру пры кафедры беларускай літаратуры БДУ (1980). З 1981 г. - навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. Кандыдат філалагічных навук. Сябра СП СССР з 1988 г. Памерла 20.03.1992 г. Выступіла ў друку як крытык і літаратуразнаўца ўпершыню ў 1976 г. (газета «Літаратура і мастацтва»). Аўтар кніг пра паэзію «Крылы рамантыкі» (1982), «Сучасная паэзія і фальклор» (з Я.Гарадніцкім, 1988). Все биографии белорусских писателей по алфавиту: А - Б - В - Г - Д - Е - Ж - З - І - К - Л - М - Н - П - Р - С - Т - У - Ф - Х - Ц - Ч - Ш - Ю - Я |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.