|
Биография, Шасцерыкоў Пётар. Біяграфія.
Шасцерыкоў Пётар, нарадзіўся 04.05.1919 г. у вёсцы Тоўсты Луг Суджанскага раёна Курскай вобласці (Расея) у сялянскай сям'і. Скончыў літаратурны факультэт Магілеўскага педагагічнага інстытута (1941). На пачатку Вялікай Айчыннай вайны ўступіў у камуністычны знішчальны батальён пры ЦК КПБ, а са жніўня 1941 г. служыў у войсках Міністэрства ўнутраных спраў па ахове чыгункі, з 1944 г. - інструктар чырвонаармейскай дывізійнай газеты «За Родину». Пасля дэмабілізацыі (1946) - карэспандэнт газеты «Звязда» па Магілеўскай вобласці, затым загадчык аддзела крытыкі газеты (1946-1956), карэспандэнт Беларускага радыё (1961), сакратар Магілеўскага абласнога аддзялення СП БССР (1961-1971). У 1973-1990 гг. - упаўнаважаны УААП Магілеўскай вобласці. Сябра СП СССР з 1952 г. Першае апавяданне надрукаваў у 1941 г. (газета «Камунар Магілёўшчыны»). Піша на расейскай мове. Аўтар аповесці «Камень за камнем» (1955), кніг аповесцей і апавяданняў для дзяцей «Звени, звонок!» (1957), «Солнечный луч» (1961), «На всю жизнь» (1962), нарыса «А слава тебя найдет» (1964). Зрабіў літаратурную апрацоўку кніг успамінаў «Солдатами были все» (1968, 1978) і «Орлы» (1978). Напісаў тэксты да фотаальбомаў «Магілёў» (1968, 1971, 1977), «Магілёўская вобласць» (1975). У 1979 г. выйшаў зборнік «Повести и рассказы». Все биографии белорусских писателей по алфавиту: А - Б - В - Г - Д - Е - Ж - З - І - К - Л - М - Н - П - Р - С - Т - У - Ф - Х - Ц - Ч - Ш - Ю - Я |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.