|
Биография, Шынклер Хвядос. Біяграфія.
Шынклер Хвядос, нарадзіўся 22.09.1903 г. на станцыі Ізяслаўль Менскага раёна Менскай вобласці ў сям'і чыгуначніка. Вучыўся ў Менскай рэальнай навучальні (1914-1920). З 1919 г. працаваў на чыгунцы тэлеграфістам, пасля - бібліятэкарам, загадчыкам клуба ў Рудзенску. Быў сябрам літаратурнага аб'яднання «Маладняк». У 1929-1931 гг. - супрацоўнік бабруйскай газеты «Камуніст», са снежня 1931 г. - сакратар рэдакцыі раённай транспартнай газеты «Ударнік» (Жлобін). У 1935-1941 гг. працаваў у газеце «Літаратура і мастацтва» і часопісе «Полымя». На пачатку Вялікай Айчыннай вайны эвакуіраваўся ў Свярдлоўск. У 1942 г. пайшоў добраахвотнікам у Савецкую Армію. Чатыры месяцы вучыўся ў вайсковай навучальні ў г. Кыштым Чалябінскай вобласці. Загінуў 25.10.1942 г. на фронце пад Сталінградам. Пісаць пачаў у 1922 г. (допісы ў газеты). Першае апавяданне надрукаваў у 1928 г. Асобнымі выданнямі выйшлі апавяданне «Ічэ» (1929), зборнік апавяданняў «Стрэлачнік Мігай» (1930), апавяданне «Блок» (1933), аповесці «Сонца пад шпалы» (1933), «Запіскі інструктара Томана» (1934), «Пульс жыцця» (1950, выходзіла на расейскай мове ў 1942 г. у Маскве). Аўтар аповесці для дзяцей «Петрык-завадатар» (1935). У 1960 г. выйшлі Выбраныя творы, у 1984 г. - кніга апавяданняў, аповесцей, успамінаў «Апошні рэйс». Напісаў п'есу «Пачэсны рэйс» (апублікавана ў 1939), кінасцэнарый «Шчаслівы шлях» (з Ю.Рудзько, 1940). Выступаў з рэцэнзіямі, артыкуламі, нарысамі. Все биографии белорусских писателей по алфавиту: А - Б - В - Г - Д - Е - Ж - З - І - К - Л - М - Н - П - Р - С - Т - У - Ф - Х - Ц - Ч - Ш - Ю - Я |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.