|
Биография, Якімовіч Алесь. Біяграфія.
Якімовіч Алесь, нарадзіўся 17.01.1904 г. у вёсцы Чурылава Ўздзенскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і. Скончыў Беларускі педагагічны тэхнікум (1926), у 1930 г. - літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1924 г. працаваў у рэдакцыях часопісаў «Беларускі піянер», «Іскры Ільіча». Быў сябрам літаратурнага аб'яднання «Маладняк». У першыя месяцы Вялікай Айчыннай вайны выкладаў у адной з сярэдніх школ г. Чыстапаля (Татарыя), быў адказным сакратаром раённай газеты ў Казахстане. З кастрычніка 1942 г. - у Савецкай Арміі, камандзір стралковага ўзвода, затым роты, пад Харкавам быў цяжка паранены (1943). Жыў у Маскве, займаўся рэдактарскай працай (1943-1944). Быў старшым рэдактарам Дзяржаўнага выдавецтва БССР (1944-1945, 1948-1954), адказным рэдактарам часопіса «Бярозка» (1945-1948), літкансультантам СП БССР (1955-1960). Сябра СП СССР з 1934 г. Узнагароджаны двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга і медалямі. Заслужаны дзеяч культуры Беларускай ССР (1968). Памёр 15.01.1979 г. Друкавацца пачаў у 1923 г. (часопіс «Маладняк»). Першая кніжка «Вершы» (1925). Пісаў пераважна для дзяцей. Выдаў кнігі апавяданняў, аповесцей «Гул бубна» (1925), «Перамога» (1932), «Незвычайны мядзведзь» (1934), «Выпадак на чыгунцы» (1938), «Помета» (1946), «Сябры» (1948), «Аповесці і апавяданні» (1949), «Гаворыць Масква» (1951), «Арляняты» (апавяданні, аповесці, казкі, 1952), «Я - юны піянёр» (1952), «Базылёў курган» (1954), «Новы год» (1958), «Смелыя людзі» (1960), «Адкуль ліха на свеце» (1963), «Прыгоды хлопчыка Іларыка» (1965), «Канец сервітуту» (1968), «Светлы дзень» (апавяданні і казкі, 1969), «Кастусь Каліноўскі» (1971), «Цяжкі год» (1976), нарысы «Коска» (1935), «У нашай сталіцы» (1954), літаратурныя казкі ў вершах і прозе «Каваль Вярнідуб» (1936), «Казка пра смелага вожыка» (1937), «Браты Лазоўскія» (1965), зборнік паэзіі «Улетку» (1947). У 1967 г. выйшлі Выбраныя творы ў 2-х, у 1978-1980 гг. - у 3 тамах. У яго апрацоўцы асобнымі выданнямі выйшла шмат беларускіх казак, а таксама зборнікі «Каток - залаты лабок» (1955), «Бацькаў дар» (1957), «З рога ўсяго многа» (1959), «Андрэй за ўсіх мудрэй» (1983). Сааўтар «Чытанкі» для 2 класа (з Е.Тародкінай, 1933), аўтар падручніка для 2 класа «Роднае слова» (1932), кніг для чытання «Слухай - запамінай: Азбука ў вершах і малюнках» (1948), «Звяры нашых лясоў» (1951). На беларускую мову пераклаў асобныя творы А.Пушкіна, М.Някрасава, П.Яршова, І.Крылова, І.Тургенева, Д.Маміна-Сібірака, Л.Талстога, А.Чэхава, У.Маякоўскага, М.Горкага, К.Чукоўскага, С.Маршака, С.Міхалкова, А.Гайдара, М.Носава, І.Франка, М.Рыльскага, П.Тычыны, Н.Забілы, Г.Х.Андэрсена, Дж. Лондана, Г.Мапасана і інш. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1974) за аповесці «Адкуль ліха на свеце», «Канец сервітуту» і «Кастусь Каліноўскі». Все биографии белорусских писателей по алфавиту: А - Б - В - Г - Д - Е - Ж - З - І - К - Л - М - Н - П - Р - С - Т - У - Ф - Х - Ц - Ч - Ш - Ю - Я |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.