|
Сочинение по белорусской литературе:[an error occurred while processing the directive]Ты спевам разбудзіў народ свой напрадвесні, Імя Алеся Гаруна доўгі час замоўчвалася. Яго адносілі да ліку нацыянальна-дэмакратычных інтэлігентаў, якія пасля кастрычніцкіх падзей 1917 г. і ў час грамадзянскай вайны не здолелі зразумець сутнасці і характару класавай барацьбы, разабрацца ў нацыянальнай палітыцы бальшавікоў, дапамагалі легіёнам Ю. Пілсудскага. Сёння творчая спадчына паэта з'яўляецца аб'ектам пільнай увагі многіх чытачоў, літаратуразнаўцаў, а яго імя па праве займае пачэснае месца побач з заснавальнікамі сучаснай беларускай літаратуры Янкам Купалам, Якубам Коласам і Максімам Багдановічам. Друкавацца А. Гарун пачаў у 1907 г. Выступаў з публікацыямі вершаў і апавяданняў у газетах "Наша ніва", "Беларус", "Вольная Беларусь". Пры жыцці выйшлі зборнік паэзіі "Матчын дар" (1918) і кніга дзіцячых п'ес "Жывыя казкі" (1920). У зборнік "Матчын дар" увайшлі вершы, напісаныя А. Гаруном у 1907—1914 гг. Гэты зборнік, як і "Вянок" М. Багдановіча, з'яўляецца кнігай лёсу паэта. Складаецца ён з трох раздзелаў ("Роднаму краю", "На чужыне" і "Праявы роднага"): першы з другім утвараюць антанімічную (антытэзную) пару, а трэці, акумулюючы іх асноўны змест, аб'ядноўвае і як бы завяршае кампазіцыю кнігі. Пачынаецца "Матчын дар" своеасаблівым уступам — вершам "Людзям", у якім паэт акрэслівае сваю паэтычную праграму і тыя тэмы, што знойдуць далейшае ўвасабленне ў зборніку: Сваіх тут жменьку я спісаў А. Гарун не ставіць заслону паміж сабой і народам, у жыцці якога бачыць вытокі сваёй творчасці ("дзе сам народ — пясняр") і дзеля якога будзе тварыць. Тэма паэта і паэзіі знайшла сваё далейшае вырашэнне ў вершы "Паэту", які ўяўляе з сябе зварот-просьбу чытача да творцы: Прашу цябе, спявай аб горы песнь адну ты Большасць твораў Алесь Гарун напісаў у выгнанні, дзе, па сутнасці, склалася яго творчая індывідуальнасць, выявіўся шматгранны пісьменніцкі талент, прыйшла мастацкая сталасць. У многіх творах пераважаюць сумныя, элегічныя настроі, абумоўленыя трагедыяй жыцця выгнанніка, безвыходнасцю свайго паднявольнага становішча, адарванасцю ад бацькоўскай зямлі, беларускага моўнага асяроддзя. "Долі я не бачу, радасці не знаю"— гэтыя радкі з верша "Матчын дар" можна лічыць лейтматывам песень-дум, песень-жальб "У выгнанні", "Журба", "Восень", "Навокал". "Думы ў чужыне". Але жорсткі лагерны рэжым не змог вытравіць у паэта бязмерную любоў да Бацькаўшчыны, веры ў свой народ: Ты паўстанеш, працавіты, Верш "Начныя думкі" з'яўляецца элегічна-ўсхваляваным успамінам паэта пра родны край, ад якога ён быў адарваны турэмнымі кратамі. У думках-снах лірычнага героя выказваецца любоў да Радзімы — казачна-міфічнага, "нязведанага" краю: да "стэпаў з-пад Нёмана", глухой пушчы, жытняга поля, векавечных курганоў, лясной крынічкі, рэчкі з русалкамі: Хочацца быць мне ў тым краю нязнаным, Адчуваючы вялікія кантрасты жыцця ў гэтым нязведаным краі (то злосна-хмурлівым, то светлым, як рай, поўным шчасця і адначасова жалю, плачу), лірычны герой твора хоча парваць жалезныя путы і адшукаць купальскую кветку, шлях-гасцінец да шчасця. Абвостранае пачуццё любові да Бацькаўшчыны, духоўная еднасць з роднай зямлёй, пратэст супраць сацыяльнага і нацыянальнага прыгнечання, заклік да барацьбы адчуваюцца ў вершах "Мілая, родная старонка-маці!..", "Навука", "Мае думкі", "Муляру". Герой верша "Навука" — настаўнік — дае жыццёвы наказ вучню: у ім ён хоча бачыць змагара, патрыёта, які б змог смела глядзець у вочы праўдзе, з адвагай пайсці "на чэсць і смерць". Лірычны герой верша "Муляру" заклікае муляра закончыць складаць каменныя сховы смерці і ісці будаваць іншы мур — новае жыццё. Створаны сілай і розумам многіх людзей, гэты мур будзе нагадваць палац са сценамі, як з крышталю, столлю, як са шкла. Паэтычнымі радкамі верша паэт заклікаў да чалавечага братства, роўнасці, свабоды: Мур вялікі, вольнай волі, Асаблівае значэнне ў нацыянальным адраджэнні А. Гарун надаваў мове, у якой бачыў адну з галоўных прыкмет самастойнасці і цывілізацыі нацыі. Услаўленне роднай мовы ён лічыць адным са сродкаў абароны правоў беларускага народа: Хвала табе! О, дарагая! У вершы "Песня-звон" паэт называе родную мову магучым бліскучым звонам, які "з срэбра літы, з злота збіты". І гэты звон павінен дапамагчы званару ў справе абуджэння народа, гусляру (песняру) — у справе праўдзівага паказу жыцця чалавека, спынення "жалю" (гора, галечы, беднасці). У вершы "Ты, мой брат, каго зваць Беларусам..." А. Гарун сцвярджае, што не можа бясследна загінуць той народ (нават калі яго абрабавалі, адабраўшы "і зямлю, і лясы, і кілімы", пазбавіўшы магчымасці выхоўваць дзяцей), які змог зберагчы родную мову — скарб, што захаваўся ад дзядоў і прадзедаў. У першым і апошнім чатырохрадкоўях гучыць заклік шанаваць, берагчы родную мову: Ты, мой брат, каго зваць Беларусам, Многія творы Алеся Гаруна скіраваны ў бок грамадска-палітычнага жыцця, прысвечаны надзённым падзеям тых часоў. У вершах "Праводзівы", "На варце", "У чужыне", "Чалавечая кроў" паэт адгукнуўся на пачатак першай сусветнай вайны. Сцвярджаючы, што ў час войнаў пакутуюць не іх пачынальнікі, а простыя людзі, аўтар выкрывае і асуджае ганебную сутнасць войнаў, паказваё іх бесчалавечны і трагічны характар. У складаных умовах 1917—1920 гг. пісьменнік спрабаваў акрэсліць напрамкі і перспектывы грамадскага развіцця, даць ацэнку дзейнасці палітычных партый і іх праграмам. У творах гэтага перыяду ўзмацняецца пачуццё трывогі за лёс шматпакутнай Беларусі, гучыць матыў самаахвярнага змагання за родны край, асабістай адказнасці за яго далейшы лёс, вера ў лепшую долю народа. Вершам "Брацця, к агульнаму шчасцю...", "Кліч" уласцівы дэкларацыі, звароты, заклікі да роўнасці, братэрства, да вызвалення з-пад рабскага духу, на штурм "трона крыўды", пракляцці тым, "хто свой карк захоча гнуць, й рукі ворагу лізаць, й словы льсцівыя казаць". У творчай спадчыне Алеся Гаруна нямала філасофскіх твораў, напоўненых элегічнай танальнасцю, камернасцю ("Nocturno", "Ідуць гады", "На смерць"). Лірычны герой гэтых вершаў разважае над глабальнымі праблемамі рэчаіснасці: сэнсам чалавечага жыцця, яго скарацечнасцю, вечным і нястрымным рухам у прыродзе і грамадстве, мэтазгоднасцю чалавечага існавання і інш. Алесь Гарун унёс значны ўклад у развіццё беларускай прозы і драматургіі. Яго 6 апавяданняў, лірычная легенда "Першы снег", п'есы для дзіцячага тэатра пашырылі ідэйна-тэматычныя і жанравыя формы беларускай літаратуры і яе выяўленча-мастацкія сродкі. У цэнтры апавядання "Пан Шабуневіч" — гісторыя змагання рамесніка-шаўца (з чыноўніцкім светам, з жонкай-каталічкай) за права карыстацца роднай мовай у штодзённым жыцці, за права звацца беларусамі. У апавяданні "Свята" праз сцэны жыцця палітычнага пасяленца Грыневіча і сібіракоў паказваецца гістарычная сувязь пакаленняў, звязаных рэвалюцыйнымі падзеямі ХVIII і XIX ст.. У драматычных творах выявілася багацце творчай фантазіі аўтара, цудоўнае веданне ім народных казачных вобразаў і свету дзіцячых уяўленняў, адчуванне прыгажосці беларускай прыроды. Героем п'есы-казкі для дзяцей "Хлопчык у лесе", у якой змешчана шмат песень з нотамі, з'яўляецца вясковы Хлопчык. Заблудзіўшыся ў лесе, ён трапляе ў царства магутнага чараўніка, дзе выратоўвае запалоненых Сяляначку, Ткачыху і чатырох Папрадух. У казачнай краіне, шлях да якой Хлопчыку дапамаглі знайсці добрыя кветкі, ён дабыў жалейку і ігрой на ёй выгнаў гаспадара зачараванага царства. Праўда, дабро ў п'ёсе, як і ў большасці казак, перамагаюць, і Хлопчык знаходзіць сваю маці і атрымлівае цудоўныя падарункі: боты-скараходы, шапку-цемязень, незвычайную вопратку, залаты клубок і жалейку. Творчасць Алеся Гаруна — яркая старонка ў гісторыі беларускай літаратуры. М. Багдановіч яшчэ ў 1913 г. у артыкуле "За тры гады: Агляд беларускай краснай пісьменнасці 1911 — 1913 гг." пісаў, што "лёгкасць і мілазычнасць верша, рупная шліфоўка яго, новае і вельмі пекнае счэпліванне рыфм — усё гэта дужа аздабляе яго (А. Гаруна) паэзію. У дзе-якіх творах спатыкаецца сіла і сціснутасць мовы. Глаўна ж тое, што пры ўсім гэтым А. Гарун ні да каго іншага не падобны, што ён не зрабіўся нічыім "падгалоскам". Гэта зарука, што нашы надзеі на яго талент не пойдуць намарна". І сапраўды, А. Гарун цалкам спраўдзіў надзеі М. Багдановіча. Творы пісьменніка, які "народу на алтар свой дыямент прынёс", займаюць пачэснае месца побач з творамі Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча. |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.