Сочинение по белорусской литературе:

[an error occurred while processing the directive]
  • Аповесць Васіля Быкава 'Аблава' як выкрыццё нечалавечай палітыкі сталінізму
  • Вобраз Хведара Роўбы ў аповесці Васіля Быкава 'Аблава'
  • Вобразы Петрака і Сцепаніды ў аповесці Васіля Быкава 'Знак Бяды'
  • Знакі бяды ў аповесці Васіля Быкава «Знак бяды».
  • Пятрок і Сцепаніда Багацькі як тыповыя прадстаўнікі свайго пакалення.
  • Сістэма сімвалаў у аповесці Васіля Быкава 'Знак бяды'
  • Ваенная тэма ў прозе Васіля Быкава.
  • Гуманістычны пафас ваеннай прозы Васіля Быкава.
  • Чалавек на вайне ў творах Васіля Быкава.
  • "Аблава" - выкрыццё нечалавечай палітыкі сталінізму.
  • "Аблава" - вобраз Хведара Роўбы.
  • "Знак бяды" - вобразы Петрака і Сцепаніды.
  • Аповесць Васiля Быкава "Знак бяды", яе iдэйны змест. Вобразы Петрака i Сцепанiды.
  • Вобразы Петрака і Сцепаніды ў аповесці Васіля Быкава "Знак бяды".
  • "Свае" і чужыя ў аповесці Васіля Быкава "Знак Бяды".
  • Выяўленне сапраўднай сутнасці чалавека ў аповесці Васіля Быкава "Абеліск".
  • Духоўны выбар герояў у аповесці Васіля Быкава "Сотнікаў".
  • Вобраз Ягора Азевіча (аповесць Васіля Быкава "Сцюжа").
  • Новыя творы Васіля Быкава.
  • Праўда вайны i даваеннага жыцця ў аповесцях Васіля Быкава.
  • Тэма калектывізацыі ў творчасці Васіля Быкава. Спроба аналітычнага параўнання.
  • У 1982 г. за аповесць "Знак бяды” Васiль Быкау (В.Б.) удастоен Ленiнскай прэмii. Тут галоунымi героямi з'яуляюцца малапiсьменныя сяляне — Сцепанiда i Пятрок Багацькi. Амаль усе падзеi адбываюцца на хутары Яхiмоушчына i у весцы Выселкi i паказаны у двух планах: у перыяд калектывiзацыi i у першыя месяцы вайны. Аднак пiсьменнiк упершыню увагу надае перадваенным падзеям, асаблiва калектывiзацыi, калi груба парушалiся прынцыпы пабудовы сацыялiзму, калi прыспешвалiся тэмпы i людзей сiлком застаулялi уступаць у калгасы. В.Б. сказау горкую прауду пра трыццатыя гады на весцы. Сення гэта тэма стала больш актуальнай, бо мы ведаем пра раскулачванне, пра людзей, якiя знайшлi свой апошнi прытулак у Курапатах. Бязвiннымi ахвярамi сталi тысячы сумленных сялян.

    Падзеi перад- i у вайну гавораць пра тое, што трагедыя беларускага народа пачалася задоуга да чэрвеня 41г. Рэшткi спаленнай i разбураннай людзьмi i часам хутарской сядзiбы са старай скалечанай лiпай, на якую нават вароны баялiся сесцi, — першы i галоуны знак бяды, той трагедыi, якая адбывалася з людзьмi, што жылi на гэтым хутары. Усе падзеi успрымаюцца праз уяуленне галоуных герояу.

    Цэнтральнымi вобразамi з'яуляецца сям'я Багацькау. Атрымаушы ад Савецкай улады дзве дзесяцiны зямлi, Сцепанiда i Пятрок працавалi на ёй не разгiнаючы плеч. Асаблiва быу задаволены ПЯТРОК, таму што у сям'i бацькоу ён быу за парабка. Нялегкая гэта была барацьба з зямлей за жыццё. Назауседы у памяцi засталося, як яны без каня апрацоувалi зямлю.

    Чалавек, па натуры спакойны, аддаушыся працы на гаспадарцы, Пятрок ва усiм давярауся жонцы. Сцепанiда была актыуная у грамадскiм жыццi. Наведвала лiкбез. Уваходзiла у склад камiтэта беднаты, а калi пачалi ствараць калгас, першай падала заяву. Спачатку людзi адчувалi, што калектыуная гаспадарка павiнна была палепшыць iх жыцце, але з раена, зверху, пачалi нацiскаць, пагражаць i нарэшце раскулачванне.

    Асаблiва вiдным у гэтай справе стау свой, высялкоускi, дужа парцейны хлопец, якi нават адрокся ад бацькоускага прозвiшча, Недасекау. Гэта ён абвiнавацiу у сабатажы i шкоднiцтве i прапанавау раскулачыць Iвана Гужа, толькi за тое, што той адмовiуся прагаласаваць за калгас i некалi меу наемную сiлу (папрасiу аднаго старога паставiць трысцен). Гэта тлумачылася тым, што раскулачыушы аднаго, iншыя задумаюцца.

    Ахвярамi калектывiзацыi стала сям'я Уладзiмiра Багацькi. Адбылася яшчэ адна трагедыя — не вытрымау маральна Васiль Ганчарык, якому прыйшлося раскулачваць не толькi Уладзiмiра Багацьку, але i яго дачку, а для Васiля — нявесту Анюту.

    Усе гэтыя жыццевыя трагедыi адбывалiся на вачах галоуных герoяу. Успамiны, факты перадае нам сама Сцепанiда. Як ставiлася яна да гэтых падзей? Яна жаночым, матчыным сэрцам адчувала, што гэта было несправядлiва, таму была супраць раскулачвання Гужа, перажывала час растання з Анютай, збiрала подпiсы у абарону Лявона. Яна вельмi спадзявалася на абарону Чарвякова, але i той не змог дапамагчы, бо нечакана памер.

    Што прывяло у палiцыю Змiтра Гужа, Каландзенка i Антося Недасеку? Iх здраднiцтва не было нечаканасцю для жыхароу.

    Яшчэ да вайны пасля раскулачвання бацькi, Змiцер пачау з абрэзам паляваць на людэей. Не пасаромiуся забраць у Сцепанiды апошнiя тры рублi. Ён быу здольны на усе. Недасека прызнаецца, што пайшоу у палiцыю, каб адкупiцца за брата Новiка. Фашысты i палiцаi вельмi падобны, яны нелюдзi, якiя заслугоуваюць аднолькавага пакарання.

    Са з'яуленнем ворагау на хутары муж i жонка займаюць розныя пазiцыi. Ва усiм памаркоуны, крыху баязлiвы, цiхi Пятрок iмкнецца неяк прыстасавацца да абставiн. Задобрыць, уступiць, непакрыудзiць — такое становiшча займае гаспадар хутара. Паступова ён пераконваецца у марнасцi сваiх намаганняу, пачынае супрацiуляцца i якраз жа бясследна знiкае у мястэчкавай палцыi. Характар i пачуцце чалавечай годнасцi, тыя адвечныя маральныя якасцi, што былi прыцiснуты адвечнымi страхамi, нарэшцэ вырвалiся на паверхню. Пятрок гiне не як ахвяра. У яго апошнiх словах гучыць агульна народны пратэст i суровае папярэджанне.

    Сцепанiда, якая да вайны умела пастаяць за справядлiвасць, з самага пачатку вырашыла не iсцi нi на якiя кампрамiсы з ворагам. Яна свядома канфлiктуе з няпрошанымi гасцямi. Употайку ад палiцаяу яна пасвiць кароуку, але прыходзiцца нарэшце ахвяраваць i ёю, вырашыушы не даць немцам малака. Усе учынкi Сцепанiды псiхалагiчна апрауданы. Нават пры купле бомбы яна аддае свайго апошняга парсючка.

    ...Не стала Петрака. Вось тут i пачынае выспяваць рашэнне — узарваць мост бомбаю. Сцепанiда яшчэ не ведае, як гэта зрабiць, але спынiць яё ужо нельга. У няроуным паядынку Сцепанiда гiне, але застаецца непакорнай. Акружаная палiцаямi, яна зачыняецца у iстопцы, сама падпальвае хату, i гарыць разам з ёй. Трагiчная смерць Сцепанiды уздымаецца да подзвiгу i успрымаецца, як знак непераможнасцi народа.

    ...Засталася ляжаць у зямлi схаваная бомба — сiмвал прыхаванага народнага гневу, якi кожную хвiлiну можа выбухнуць з велiзарнай знiшчальнай сiлай. Праз усе жыцце Сцепанiды праходзяць знакi бяды:
    · лiпа гарэла;
    · крыж;
    · iздохшая птушка на полiцы.





    © 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.