Сочинение по белорусской литературе:

[an error occurred while processing the directive]
  • Вобраз Сымона ў паэме Якуба Коласа "Сымон-Музыка".
  • "Новая Зямля" - энцыклапедыя жыцця беларусскага сялянства ў дарэвалюцыйны час.
  • Паэма Якуба Коласа "Сымон-Музыка".
  • Пейзажная лірыка Якуба Коласа.
  • Вобраз роднага краю, малюнкі беларускай прыроды ў паэме Якуба Коласа "Новая зямля".
  • Духоўны свет, маральная высакароднасць Андрэя Лабановіча з трылогіі Якубы Коласа "На ростанях".
  • Інтэлегенцыя ў трылогіі Якуба Коласа "На ростанях".
  • Народ у трылогіі Якуба Коласа "На ростанях".
  • Мастацкія асаблівасці паэмы "БЕЗНАЗОЎНАЕ"
  • Духоўны свет, маральная высакароднасць Андрэя Лабановіча (трылогія Я. Коласа "На ростанях").
  • Народ у трылогii Якуба Коласа "На ростанях". Iдэйна-мастацкая роля вобразау сялян-палешукоу.
  • Карцiны роднай прыроды у паэме Якуба Коласа "Новая зямля".
  • Паказ духоунага багацця працоунага чалавека у паэме Якуба Коласа "Новая зямля".
  • Паэма "Новая зямля"-- мастацкая энцыклапедыя жыцця беларускага сялянства у дакастрычнiцкi час. Тыповасць вобразау.
  • Вобраз Лабаноiча у трылогii Я.Коласа "На росстанях". Духоуны свет, маральная высакародносць героя.
  • Асноуныя матывы i вобразы дарэвалюцыйнай лiрыкi Якуба Колоса. Тэма роднага краю у яго паэзii.
  • Месца i назначэнне жаночых вобразау у трылогii Якуба Коласа "На ростанях".
  • Асноўныя матывы і вобразы дарэвалюцыйнай лірыкі Якуба Коласа.
  • Паэма Якуба Коласа "Новая зямля" - энцыклапедыя жыцця беларускага сялянства ў дарэвалюцыйны час.
  • Жыццёвая дарога Міхала (паэма Якуба Коласа "Новая зямля").
  • Вобраз дзядзькі Антося ў паэме Якуба Коласа "Новая зямля".
  • Незабыўны свет маленства (дзеці ў "Новай зямлі" Якуба Коласа).
  • Карціны прыроды ў паэме Якуба Коласа "Новая зямля".
  • Беларускі Музыка-Арфей (па паэме Якуба Коласа "Сымон-Музыка").
  • Духоўны свет, маральная высакароднасць Андрэя Лабановіча (трылогія Якуба Коласа "На ростанях").
  • Сяляне-палешукі і інтэлегенцыя ў трылогіі Якуба Коласа "На ростанях".
  • "Казкі жыцця" людскога... (алегарычныя апавяданні Якуба Коласа).
  • Галоўны герой твора — малады вясковы на-стаўнік Андрэй Лабановіч — вобраз выразна аўтабіяграфічны. Я. Колас прызнаецца: «Лабановіч — мой двайнік. Выдуманага ў яго па-водзінах і характары нічога няма». Духоўная эвалюцыя героя, яго філасофскае асэнсаванне жыцця, пошукі свайго месца ў грамадстве скла-даюць ідэйна-тэматычную аснову твора. Біяг-рафічны характар маюць таксама іншыя вобра-зы, падзеі, сюжэтныя лініі трылогіі. Так, алісваючы святкаванне Вялікадня ў Панямонні, аўтар з сумам ад усведамлення бесперапынна-га руху часу зазначае: «Амаль паўвека прайш-ло з таго часу, калі мае «валачобнікі», а з імі я, хадзілі ў Панямонь. Шмат каго з тых людзей, аб якіх расказваецца тут, ужо няма на свеце. I калі я сягоння трывожу іх памяць, то мне ро-біцца сумна: быць можа, не так сказаў пра іх, як гэта было ў сапраўднасці, часамі, можа, не-дарэчы пасмяяўся або не ў меру зганьбіў каго...». Галоўны сюжэтны матэрыял — пошукі інтэлі-генцыяй свайго шляху ў гістарычным працэ-се, ідэйнае размежаванне ў залежнасці ад ад-носін да сацыяльнай ролі: служэнне народу ці эксплуатацыя яго.

    Адносіны да народа — мера грамадскай свя-домасці сапраўднай інтэлігенцыі. Спагадлівыя адносіны да сялянства, захапленне яго душэў-ным хараством, імкненне служыць народу, па-ляпшаць яго жыццё і, у той жа час, выкрыц-цё культурнай абмежаванасці і эканамічнай адсталасці вяскоўцаў, рэальная дапамога ім у пераадоленні гэтых з'яў — вось якасці, якія аб'ядноўваюць прадстаўнікоў перадавой інтэлі-генцыі, якую Якуб Колас увасобіў у алегарыч-ным вобразе Крынічнага струменя. Пагардлі-выя адносіны да сялянства, прага да нажывы, карыслівасць, адсутнасць усякай адказнасці перад народам за яго культурнае развіццё і пе-раадоленне патрыярхальнай абмежаванасці ся-лянства, духоўная спустошанасць — гэта рысы той часткі інтэлігенцыі, якую аўтар вобразна назваў балотнай вадой.

    Цэнтральным врбразам, які звязвае ўсе сю-жэтныя хады твора, з'яўляецца вобраз Лабанові-ча. Гэта сур'ёзны, сумленны, адукаваны чала-век, які добра ведае сялянскае жыццё і ў той жа час авалодаў культурнай спадчынай. Лабановіч любуецца фізічным і душэўным хараством ся-лян, іх кемлівасцю, працавітасцю. Разам з тым, добра разумее іх адсталасць, абмежаванасць све-тапогляду і прымітыўнасць побыту. Сваё пры-значэнне юнак бачыць у павышэнні культурнага ўзроўню народа, яго нацыянальнай свядомасці. Аднак павесці сялян да лепшага жыцця з дапа-могай асветніцкіх гутарак яму не ўдаецца. Ні да чаго не прыводзіць і пабудова ў роднай вёсцы грэблі. Лабановіч балюча перажывае няўдачу, але абмежавацца толькі настаўніцкай працай не збіраецца. I калі надышоў час сялянскага бун-ту, менавіта да настаўніка, а не да пісара ці стар-шыні, звярнуліся абураныя сяляне. I Лабановіч спраўдзіў іх надзеі.

    Сапраўдным інтэлігентам у нашым уяўленні з'яўляецца сябар Лабановіча Янка Тукала. Гэта вясёлы, эмацыянальны малады чалавек. Янка страціў працу за ўдзел у настаўніцкім з'ездзе, але глядзіць у будучыню ўпэўнена, бо адчувае сваю асабістую праўду. Ён і Лабановічу ўну-шае веру ў перамогу справы нацыянальнага адраджэння.

    Зямляк Лабановіча Алесь Садовіч у мала-досці вёў лад жыцця вясковага інтэлігента-абы-вацеля. Але потым ён асэнсаваў сваю ролю ў абуджэнні грамадства, стаў адным з лідэраў руху прагрэсіўных настаўнікаў на Беларусі. Добра ведаючы, што яму пагражае за аргані-зацыю з'езда, Алесь ніколькі не сумняваецца ў неабходнасці яго правядзення.

    Колькасць сапраўдных інтэлігентаў у трылогіі невялікая. У большасці ж сваёй прадстаўнікі так званай вясковай інтэлігенцыі — старасты, ураднікі, пісары, фельчары і настаўнікі — вя-дуць абывацельскае жыццё. Ні аб якім служэнні народу ў іх і думкі не ўзнікае. Наадварот, яны лічаць сялян гультаямі, ашуканцамі, п'яніцамі. За гонар гэтыя «інтэлігенты» лічаць абдурыць мужыка, атрымаць ад яго за нязначныя пас-лугі як мага больш хабару.

    Калега Лабановіча настаўнік Саханюк не са-ромеецца браць плату нават за лісты бедных не-пісьменных салдатак. I ў той жа час ён лічыць сябе інтэлігентам, апранаецца прадумана пры-гожа, заўсёды акуратны, чысты.
    Пісар Дубейка ўспрымае службовае стано-вішча як магчымасць весела пажыць за чужы кошт. Інтэлігентам ён лічыць таго, хто добра п'е гарэлку і гуляе ў карты.

    Нават лепшы сябар Лабановіча Турсевіч, адукаваны сучасны чалавек, таксама не вы-клікае ў нас павагі, бо асабісты спакой для яго даражэй за сяброўства і прафесійную салідар-насць. Настаўнік Шырокі здаецца адукаваным і абыходлівым чалавекам, але ён аддае перавагу бессэнсоўнаму марнаванню часу.





    © 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.