Сочинение по белорусской литературе:

[an error occurred while processing the directive]
  • Вобраз Сымона ў паэме Якуба Коласа "Сымон-Музыка".
  • "Новая Зямля" - энцыклапедыя жыцця беларусскага сялянства ў дарэвалюцыйны час.
  • Паэма Якуба Коласа "Сымон-Музыка".
  • Пейзажная лірыка Якуба Коласа.
  • Вобраз роднага краю, малюнкі беларускай прыроды ў паэме Якуба Коласа "Новая зямля".
  • Духоўны свет, маральная высакароднасць Андрэя Лабановіча з трылогіі Якубы Коласа "На ростанях".
  • Інтэлегенцыя ў трылогіі Якуба Коласа "На ростанях".
  • Народ у трылогіі Якуба Коласа "На ростанях".
  • Мастацкія асаблівасці паэмы "БЕЗНАЗОЎНАЕ"
  • Духоўны свет, маральная высакароднасць Андрэя Лабановіча (трылогія Я. Коласа "На ростанях").
  • Народ у трылогii Якуба Коласа "На ростанях". Iдэйна-мастацкая роля вобразау сялян-палешукоу.
  • Карцiны роднай прыроды у паэме Якуба Коласа "Новая зямля".
  • Паказ духоунага багацця працоунага чалавека у паэме Якуба Коласа "Новая зямля".
  • Паэма "Новая зямля"-- мастацкая энцыклапедыя жыцця беларускага сялянства у дакастрычнiцкi час. Тыповасць вобразау.
  • Вобраз Лабаноiча у трылогii Я.Коласа "На росстанях". Духоуны свет, маральная высакародносць героя.
  • Асноуныя матывы i вобразы дарэвалюцыйнай лiрыкi Якуба Колоса. Тэма роднага краю у яго паэзii.
  • Месца i назначэнне жаночых вобразау у трылогii Якуба Коласа "На ростанях".
  • Асноўныя матывы і вобразы дарэвалюцыйнай лірыкі Якуба Коласа.
  • Паэма Якуба Коласа "Новая зямля" - энцыклапедыя жыцця беларускага сялянства ў дарэвалюцыйны час.
  • Жыццёвая дарога Міхала (паэма Якуба Коласа "Новая зямля").
  • Вобраз дзядзькі Антося ў паэме Якуба Коласа "Новая зямля".
  • Незабыўны свет маленства (дзеці ў "Новай зямлі" Якуба Коласа).
  • Карціны прыроды ў паэме Якуба Коласа "Новая зямля".
  • Беларускі Музыка-Арфей (па паэме Якуба Коласа "Сымон-Музыка").
  • Духоўны свет, маральная высакароднасць Андрэя Лабановіча (трылогія Якуба Коласа "На ростанях").
  • Сяляне-палешукі і інтэлегенцыя ў трылогіі Якуба Коласа "На ростанях".
  • "Казкі жыцця" людскога... (алегарычныя апавяданні Якуба Коласа).
  • Энцыклапедыяй называюць навуковае даведачнае выданне ў выглядзе слоўніка, дзе звычайна даюцца асноўныя звесткі па ўсіх або па асобных галінах ведаў. "Новую зямлю" Я. Коласа справядліва называюць энцыклапедыяй жыцця беларускага сялянства канца XIX—пачатку XX ст. І невыпадкова. Паэма — вялікі эпічны твор аб гістарычным лёсе беларускага сялянства і пошуках ім шляхоў да светлай будучыні. Паэт расказвае аб усім, чым багатае і цікавае жыццё сялян: аб клопатах і занятках дарослых, аб забаўках дзяцей і іх вучобе, аб святочных днях і буднях, ясных летніх днях і ціхіх зімовых вечарах, калі дарослыя пры дзецях "пачнуць казаць свае ўспамінкі, вясці размовы пра старынкі". Успомнім, напрыклад, раздзелы "Раніца ў нядзельку", "Падгляд пчол", дзе аўтар па-майстэрску апісвае святочную раніцу працоўнага селяніна і снеданне сям'і Міхала. Яда ў сялянскай хаце — цэлы абрад са строга ўстаноўленымі правіламі і парадкам. За сталом збіраліся абавязкова ўсе члены сям'і:

    Чатыры хлопцы, тры дзяўчаці
    Ды бацька з дзядзькам, трэцця маці...

    Кожны меў сваё пастаяннае месца. На покуць звычайна саджалі пачэснага госця. Малыя дзеці, якія яшчэ не ведалі парадку, елі асобна. Там Юзік "пальцам поркаў страву і верашчакай мазаў лаву, а сёстры дужа сердавалі і за лаб Юзіка цягалі". За сталом жа, дзе сядзелі дарослыя, панавала цішыня і парадак, адчувалася павага да ўсяго таго, што знаходзілася на стале, як да здабытага цяжкай працай. Працай былі запоўнены будні сялян. Працавалі і дарослыя, і дзеці. Міхал выконваў абавязкі лесніка, Антось "правіў гаспадарку", усю хатнюю работу выконвала Ганна — жонка Міхала. Я. Колас паказвае працэс ворыва, сяўбы, жніва, малацьбы. У час жніва калектыўная праца становіцца крыніцай прыгожага, напаўняе душу сялян радасцю, прыносіць ім задавальненне. Паэт можа расказаць цэлую гісторыю пра стары дзедаў човен, пра тое, як трэба ўмела выбраць касу. Апісанне касьбы — гэта цэлы гімн у гонар чалавека працы. Касцы параўноўваюцца з "ваякамі", якія ідуць, "нібы ў атаку", то "грамадою, то шнурам цягнуць, чарадою, то паасобку, то па пары". У паэме апісваюцца і прылады працы, створаныя ўмелымі рукамі (сярпок крывенькі, граблі, навой), і сялянская хата, гумно, павець. Я. Колас ведае, як звіваецца пчаліны рой і як яго трэба абіраць, як трэба слаць снапы на таку, каб было зручна малаціць. Аўтар услаўляе працоўную сілу народа, цяжкую сялянскую працу паказвае як штосьці велічнае і прыгожае, паэтызуе яе. 3 энцыклапедычнай шырынёй апісвае Я. Колас звычаі і абрады, якія бытавалі ў той час на Беларусі. Гэта каляндарныя святы (Вялікдзень, Каляды), звычаі ўзаемадапамогі (талака, кумаванне), кірмашы, сход. Я. Колас прыгадвае ўсе калядныя стравы, якімі частаваліся людзі, расказвае пра парадак іх ужывання і з чаго яны былі падрыхтаваны. Асобна гаворачы пра куццю, паэт успамінае і пра народныя прыкметы: снег на куццю — грыбы на лета.., а сцежкі чорны— ягад многа. На першы дзень Каляд збіралі сена са стала і кармілі жывёлу, шукалі ў сене зярняткі і па іх гадалі, ці ўродзіцца хлеб. Каляндарныя святы — даніна даўнім традыцыям і звычаям, што звязаны са светам сялянскіх уяўленняў і прынцыпаў. Па-энцыклапедычнаму шырока апісвае Я. Колас сваю родную зямлю-маці. Апяваючы знаёмыя яму з дзяцінства мясціны, ён паказвае, наколькі прыгожая наша зямля і як многа хараства і паэзіі ў яе сціплых краявідах. Чаргуюцца дні і ночы, за зімамі ідуць вёсны, птушкі прылятаюць з выраю і зноў ляцяць у цёплыя краіны, ідуць дажджы, гуляюць завірухі, разліваюцца і замярзаюць рэкі — пра ўсё гэта расказваецца ў паэме. У вобразах роднага краю Я. Колас заўсёды чэрпаў натхненне і сілу. Ды хараство роднай прыроды выклікае ў паэта не толькі радасць і захапленне, але і смутак. Яго сэрца баліць за бяспраўнага, прыгнечанага і зняважанага селяніна. 3 паэмы мы ўяўляем яго знешні выгляд, як ён быў апрануты, што еў і піў, аб чым марыў, на што спадзяваўся і ў што верыў. Працоўнаму чалавеку, які паўстае ў паэме ва ўсёй велічы, аддае Я. Колас усе сілы, сваю любоў і свой талент. Яму ён прысвячае і свой лепшы твор — паэму "Новая зямля".





    © 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.