Сочинение по белорусской литературе:

[an error occurred while processing the directive]
  • Вобраз Сымона ў паэме Якуба Коласа "Сымон-Музыка".
  • "Новая Зямля" - энцыклапедыя жыцця беларусскага сялянства ў дарэвалюцыйны час.
  • Паэма Якуба Коласа "Сымон-Музыка".
  • Пейзажная лірыка Якуба Коласа.
  • Вобраз роднага краю, малюнкі беларускай прыроды ў паэме Якуба Коласа "Новая зямля".
  • Духоўны свет, маральная высакароднасць Андрэя Лабановіча з трылогіі Якубы Коласа "На ростанях".
  • Інтэлегенцыя ў трылогіі Якуба Коласа "На ростанях".
  • Народ у трылогіі Якуба Коласа "На ростанях".
  • Мастацкія асаблівасці паэмы "БЕЗНАЗОЎНАЕ"
  • Духоўны свет, маральная высакароднасць Андрэя Лабановіча (трылогія Я. Коласа "На ростанях").
  • Народ у трылогii Якуба Коласа "На ростанях". Iдэйна-мастацкая роля вобразау сялян-палешукоу.
  • Карцiны роднай прыроды у паэме Якуба Коласа "Новая зямля".
  • Паказ духоунага багацця працоунага чалавека у паэме Якуба Коласа "Новая зямля".
  • Паэма "Новая зямля"-- мастацкая энцыклапедыя жыцця беларускага сялянства у дакастрычнiцкi час. Тыповасць вобразау.
  • Вобраз Лабаноiча у трылогii Я.Коласа "На росстанях". Духоуны свет, маральная высакародносць героя.
  • Асноуныя матывы i вобразы дарэвалюцыйнай лiрыкi Якуба Колоса. Тэма роднага краю у яго паэзii.
  • Месца i назначэнне жаночых вобразау у трылогii Якуба Коласа "На ростанях".
  • Асноўныя матывы і вобразы дарэвалюцыйнай лірыкі Якуба Коласа.
  • Паэма Якуба Коласа "Новая зямля" - энцыклапедыя жыцця беларускага сялянства ў дарэвалюцыйны час.
  • Жыццёвая дарога Міхала (паэма Якуба Коласа "Новая зямля").
  • Вобраз дзядзькі Антося ў паэме Якуба Коласа "Новая зямля".
  • Незабыўны свет маленства (дзеці ў "Новай зямлі" Якуба Коласа).
  • Карціны прыроды ў паэме Якуба Коласа "Новая зямля".
  • Беларускі Музыка-Арфей (па паэме Якуба Коласа "Сымон-Музыка").
  • Духоўны свет, маральная высакароднасць Андрэя Лабановіча (трылогія Якуба Коласа "На ростанях").
  • Сяляне-палешукі і інтэлегенцыя ў трылогіі Якуба Коласа "На ростанях".
  • "Казкі жыцця" людскога... (алегарычныя апавяданні Якуба Коласа).
  • Адным з прыцягальных і захапляльных вобразаў паэмы "Новая зямля" з'яўляецца вобраз дзядзькі Антося. Дзядзька Антось — увасабленне сілы і таленту простых людзей з народа. Вызначальнымі яго рысамі з'яўляюцца бязмежная дабрыня, спагадлівасць, шчырасць, ветлівасць, дапытлівасць, лёгкая іронія ў стаўленні да жыццёвых праяў. Яны раскрываюцца ва ўчынках, паводзінах героя і нават яго партрэтнай характарыстыцы:

    Ён невысок, не надта ёмак,
    Ды карчавіты і няўломак,
    А волас мае цёмна-русы,
    І зухаўскія яго вусы
    У меру доўгі, густаваты,
    Угору чуць канцы падняты;
    А вочы шэры,невялічкі,
    Глядзяць прыветна, як сунічкі,
    Але раптоўна і адразу
    Не расчытаеш іх выразу:
    То смех, то хітрасць з іх бліскае,
    То дабрата, але якая!

    Антось — камунікабельны, цікаўны да ўсяго чалавек. Варта прыгадаць ягоныя мімалётныя знаёмствы з "вакзальным сторажам" са Стоўбцаў або з Грышкам Верасам з Вільні, які, як і дзядзька, гатовы дапамагчы незнаёмаму чалавеку ў бядзе. Асабістае жыццё дзядзькі Антося склалася не вельмі ўдала: не знайшлося "ні ўдоўкі-любкі, ні дзяўчыны, каб палучыць дзве палавіны, каб разам шчасце здабываць і поруч долю падзяляць". Наста, якую шчыра кахаў, здрадзіла яму і выйшла замуж за другога. Аднак Антось не замкнуўся ў сабе, не ачарсцвеў да людзей, не стаў ссохлай галінай на дрэве жыцця. Наадварот, ён, як ніхто іншы з герояў паэмы, цікавіцца жыццём ва ўсіх яго праявах. Больш за тое, ён зрабіўся найлепшым прыяцелем братавых дзяцей, якія, адчуваючы дзядзькаву дабрыню, шчырасць і павагу да іх, цягнуцца да яго з усёй сваёй дзіцячай непасрэднасцю. Дзядзька Антось для дзяцей — самы галоўны дарадца, суддзя і настаўнік, які вучыць іх разумець вялікую, таямнічую і прыгожую кнігу прыроды. Калі ж Антось часам і спрачаўся з дзецьмі, то "як роўны з роўнымі трымаўся". Ды і сама Антосева натура чымсьці яшчэ па-дзіцячы наіўная і шчырая. Дзядзька Антось ахвярны чалавек, які ўмее жыць дзеля іншых. Фактычна на ягоных плячах ляжыць уся братава гаспадарка і выхаванне дзяцей. Але нават і пробліску незадаволенасці не выказвае герой твора. Праца для яго — такая ж натуральная з'ява, як штодзённы ўзыход сонца. Праца корміць Антося і дае яму сілу і натхненне. Таму ён "заложна і цярпліва ў зямлю ўкладваў свае сілы", таму:

    Што ні замысліць, то ўсё зробіць,
    І так прыгоніць, так аздобіць,
    Што і для вока нават міла.
    І ўсё выразна гаварыла,
    Што ён не толькі гаспадар,
    Але й прыроджаны штукар,
    Якіх на свеце не так многа.

    Антось паўстае перад намі як чалавек чулай і шырокай душы, які жыве ў міры і згодзе з людзьмі і прыродай. Калі ён трапляе ў Вільню, то шумны і мітуслівы горад выклікае ў ім пачуццё нейкай варожасці, разгубленасці і бездапаможнасці. Яму, які ні хвіліны ў жыцці не прасядзеў склаўшы рукі, гарадскі "вэрхал" здаецца непатрэбным. Яшчэ больш узрастае ў ім гэта пачуццё пасля знаёмства з бессаромнымі чыноўнікамі ў зямельным банку. І на чыноўніцкую пагарду да простага чалавека, хай сабе і ў думках, ён адказвае панам сваёй пагардай: "Няхай цябе водзяць сляпога, як водзіш ты за нос другога". Горад з яго вузкімі і крывымі вулкамі, грукатам, мітуснёй, адсутнасцю прыветлівых твараў і пагардаю панства да простага чалавека выклікаў у дзядзькі Антося моцны выбух злосці. Аднак той жа Антось, гледзячы на горад з Замкавай гары, любуецца яго забудовай, але ж найбольш раздоллем далёкіх палёў, палоскамі нівак. І ў гэтым — уся вольналюбівая натура Антося: горад, штучнае ўтварэнне, бянтэжыць яго, бо абмяжоўвае "палёт думак". Антось жа прывык да "палёў, задумаю спавітых", дзе адчуваў сябе гаспадаром. І наўрад ці атрымаўся б вобраз Антося такім жывым і праўдзівым, калі б герой быў паказаны ў няспыннай сялянскай працы. Старонкі паэмы, прысвечаныя дзядзьку Антосю, як і тыя раздзелы, дзе свет паказваецца ва ўспрыняцці дзяцей, — адны з самых запамінальных і прачулых.





    © 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.