Сочинение по белорусской литературе:

[an error occurred while processing the directive]
  • Мастацкія асаблівасці паэмы Янкі Купалы "Безназоўнае".
  • Патрыятычная лірыка ў паслярэвалюцыйнай творчасці Янкі Купалы.
  • Паэма Янкі Купалы "Тарасава доля".
  • Уладар беларусская песні (тэма паэта і паэзіі ў творчасці Янкі Купалы").
  • Услаўленне Бандароўны ў аднаіменнай паэме Янкі Купалы.
  • Прарок.
  • Тэма Беларусі ў лірыцы Янкі Купалы першага паслярэвалюцыйнага дзесяцігоддзя.
  • Тэма паэта і паэзіі ў творчасці Янкі Купалы.
  • Данута Бічэль "Я песняй мілую сваю праслаўлю..." да 120-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы.
  • Янка Купала - драматург. Трагікамедыя "Тутэйшыя": шлях да чытача і гледача.
  • Вобразы Сымона і Лявона Зяблікаў у драме Янкі Купалы "Раскіданае гняздо".
  • Пошукі маладым пакаленнем рэальных шляхоў вызвалення бацькаўшчыны (па пьесе Янкі Купалы "Раскіданае гняздо"). (Автор: TM@J)
  • Сачыненне па твору Янкi Купалы Паулiнка.
  • Вобразы Паўлінкі і пана Быкоўскага у камедыі Янкі Купалы "Паўлінка".
  • Iдэйны змест паэмы Янкi Купалы "Тарасова доля". Паказ трагiчнага лесу народнага песняра у паэме.
  • Асноуныя матывы i вобразы дакастрычнiцкай творчасцi Янкi Купалы. Вобраз народа у творчасцi паэта.
  • Месца i назначэнне жаночых вобразау у трылогii Якуба Коласа "На ростанях".
  • Тэмы i вобразы лiрiкi Янкi Купалы паслякастрычнiцкага часу. Перакладчыцкая дзейнасць паэта.
  • Тэма паэта i паэзii у творчасцi Янкi Купалы. Дэмакратызм i народнасць яго творчасцi.
  • Iдэйны змест паэмы Янкi Купалы "Бандароуна". Сутнасць канфлiкту. Раскрыцце маральных якасцей герояу. Фальклорная аснова твора.
  • Паказ у драме Янкi Купалы "Расiданае гняздо" пошуку героямi шляхоу змагання за шчасце, зямлю i волю. Растлумачыць сэнс назвы твора.
  • Майстэрства Янкі Купалы - Драматурга.
  • Тэма мастака і мастацтва ў паэме Янка Купалы "Курган".
  • Матывы трагізму ў драматычных паэмах Янкі Купалы "Адвечная песня" і "Сон на кургане".
  • Услаўленне народнай гераіні Бандароўны ў аднаіменнай паэме Янкі Купалы.
  • Вобраз Сымона ў драме Янкі Купалы "Раскіданае гняздо".
  • Вобразы Паўлінкі і пана Быкоўскага ў камедыі Янкі Купалы "Паўлінка".
  • Тэма Беларусі ў лірыцы Янкі Купалы першага паслярэвалюцыйнага дзесяцігоддзя.
  • Паказ трагічнага лёсу народнага паэта ў паэме Янкі Купалы "Тарасава доля".
  • Тутэйшыя ў аднаіменнай камедыі Янкі Купалы.
  • Тэма паэта і паэзіі ў творчасці Янкі Купалы. *
  • Кожны сапраўдны паэт усёй сваёй творчасцю служыць высокім ідэалам мастацтва, якія для яго не штосьці абстрактнае, надуманае, а сродак раскрыцця перад чытачом уласных эстэтычных і маральных перакананняў. Для паэта важна не толькі ў прыгожых вобразах і прыгожымі словамі перадаць думку, пачуццё, але і выказаць сваё стаўленне да пэўнай з'явы, грамадскай падзеі, факта рэчаіснасці. У нашай літаратуры адным з першых, хто найбольш глыбока развіў тэму паэта і паэзіі, узаемаадносін мастака і мастацтва, быў Янка Купала. Гэтай тэме прысвечана і яго паэма "Курган", якая справядліва лічыцца класічным узорам нацыянальнай героіка-рамантычнай паэмы. У цэнтры ўвагі пісьменніка — паядынак сівога Гусляра з усемагутным князем. Каб пацешыць вяльможных гасцей на вяселлі сваёй дачкі, князь запрасіў вядомага на ўсю ваколіцу Гусляра і паставіў перад ім умову:

    Запяеш па душы, дасі ўцехі гасцям —
    Поўны гуслі насыплю дукатаў;
    Не пад мысль песня будзе каму-небудзь нам —
    Канапляную возьмеш заплату.

    Гусляр, валадар слова, пастаўлены перад маральным выбарам: або падпарадкавацца дэспатычнай волі князя і гэтым самым паставіць сваю музу на службу разбэшчанай асобе, або прыняць лютую смерць, але застацца самім сабой. Гусляр разумее, што, здрадзіўшы песні, ён страціць сэнс свайго існавання як мастака, што гэтая духоўная смерць для яго будзе значна страшнейшай, чым смерць фізічная. Таму ён, добра ведаючы жорсткасць і дэспатычнасць князя, адмаўляецца іграць песню-пацеху для магната і яго п'янай хеўры, бо мастацтва ў яго разуменні — не пацеха, а сэнс жыцця. "Гуслям, княжа, не пішуць законаў: небу справу здае сэрца, думка мая сонцу, зорам, арлам толькі роўна", — такі адказ дае музыка князю. У гэтым учынку выявіліся бескампраміснасць, самаахвярнасць Гусляра, магутнасць яго духу, сіла перакананняў і непадкупнасць таленту. Замест услаўлення магната ён выконвае праўдзівую песню-праклён, якая расказала пра бясчынствы пана, яго амаральнасць, разбэшчанасць, пра бязмерныя пакуты людзей, іх гнеў і абурэнне супраць прыгнятальнікаў, пра непазбежнасць расплаты. Пясняр паўстае перад намі як абагульнены вобраз усяго прыгнечанага беларускага народа. Аўтар праўдзіва адлюстраваў думкі і памкненні нашых продкаў. Таму постаць Гусляра набывае значэнне вобраза-сімвала, народнага заступніка. Праўдзівая песня напалохала князя: "ён збялеў, ён дрыжыць...". За невыкананне загаду Гусляр быў закапаны жывым разам з гуслямі. Але ўлада князя аказалася бездапаможнай перад свабоднай і праўдзівай песняй Гусляра, якая назаўсёды засталася жыць у народзе. На месцы магілы музыкі ўзнёсся курган, які засведчыў вечную памяць народа аб сваім заступніку і яго таленце. Такой памяці варты толькі той мастак, які здольны аддаць народу не толькі свае праўдзівыя песні і думы, але і жыццё. Сапраўднае мастацтва, веліч і сіла якога ў праўдзе і непадкупнасці, павінна служыць народу. І толькі ў гушчы народа сапраўдны мастак можа "сэрца мільёнаў падслухаць біцця", толькі народ можа даць яму моц і нязломную веру ў барацьбе з сіламі зла. Такі мастак бессмяротны, бо ён мае свой працяг у бясконцай гістарычнай памяці людзей. Такая галоўная ідэя твора.





    © 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.