|
Пераказ: Неспадзяваная сустрэча - Экзаменационные изложения и пересказы для 9 класса по белорусскому языку.Пад вечар ляснік выйшаў на вялікую паляну ся род лесу і спыніўся. Агдедзеўшыся, зразумеў: міну лай ноччу ў авёс наведваўся мядзведзь. Ласі, алені і дзікі, калі натрапяць на палетак аўса, ядуць яго стоячы. А вось мядзведзь ласуецца інакш. Заходзіць ён у авёс, садзіцца, пярэднімі лапамі пры хінае да сябе сцяблы і абшморгвае мяцёлкі з са лодкімі зярнятамі. Паабрывае мяцёлкі вакол сябе і далей сунецца, пакідаючы за сабой шырокую паласу. Падзівіўся ляснік на мядзведзеву работу і пай шоў дадому. Ідучы, не заўважыў, як падышоў да драўлянага мастка цераз невялікую лясную рачул ку. Ужо ступіў адной нагой на масток і тут не ўба чыў, а хутчэй адчуў, што на другім баку мастка нехта стаіць. Глянуў наперад — і валасы паднялі ся: за пяць крокаў ад яго стаяў на задніх лапах вялізны буры мядзведзь. Лесніка ад гэтай нечаканай сустрэчы нібы пара лізавала: ён не мог ні крыкнуць, ні варухнуцца. На мядзведзя таксама нешта найшло. Ён стаяў нерухома, як вялізны пень, і пільна глядзеў на ча лавека. Потым варухнуўся, апусціў пярэднія лапы, саступіў з дарогі. (162) Паводле 3. Бяспалага Міністэрства адукацыі Рэспуолікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове за курс базавай школы (тэксты дыктантаў). 2-е выданне. Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Мінск, 2004 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.