|
Пераказ: Абед у мяцеліцу - Экзаменационные изложения и пересказы для 9 класса по белорусскому языку.Недзе апоўдні падзьмуў лёгкі ветрык. Ён падхоп- ліваў сняжынкі і насіў іх у паветры, пакуль тыя, нібы знямогшыся, не падалі долу. Гадзіны праз паўтары вецер памацнеў, пачаў дзьмуць з нейкай злосцю. У вяршалінах хвой чуўся шум з ціхім свістам, нешта глуха стукала, рыпела, а сняжынкі, падхопленыя ветрам, імкліва ўзніма ліся ўгору. Нечакана, як здань, са снежнай віхуры з'явіла ся вялікая шэрая птушка і села непадалёк на бяро зе. Праз хвіліну з'явілася другая, амаль чорная, і села на суседнюю бярозу. Усё жывое, калі пачала ся мяцеліца, некуды пахавалася, як быццам яго і не было ў лесе, толькі гэтыя дзве птушкі, падоб ныя на дамашніх курэй, не звярталі ўвагі на заві руху, на скавытанне ветру, павольна хадзілі па га лінах бяроз, выцягвалі шыі, прыўзнімаліся, нібыта хацелі ўбачыць, што робіцца за суседнімі дрэвамі. Гэта былі цецярук з цяцеркаю. Яны нічога не выглядвалі. Цецерукі карміліся: шчыпалі на галінах пупышкі — свой асноўны зімовы ласунак. Відаць, гэтыя птушкі выкарысталі мяцеліцу, каб добра падсілкавацца, бо ў гэты час ніхто ім не пера шкаджаў, ніхто іх не трывожыў. (164) Паводле 3. Бяспалага Міністэрства адукацыі Рэспуолікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове за курс базавай школы (тэксты дыктантаў). 2-е выданне. Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Мінск, 2004 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.