|
Пераказ: Летнім днём - Экзаменационные изложения и пересказы для 9 класса по белорусскому языку.Алесь ішоў высокім берагам возера, на якім шу мелі кашлатыя хвоі. Дзе-нідзе, як волаты, ахапіў шы чыгунным вузлаватым карэннем зямлю, ста ялі дубы. Магутныя і велічныя постаці іх адбіваліся ў люстранай вадзе. Малюнкі прыроды мяняліся адзін за адным. Толькі што Алесь захапляўся высокім абрывістым берагам, як раптам дарожка, што белая ручаінка, пакацілася з узгорка ўніз, і перад вачыма яго рас кінулася бязмежная сенажаць, як бы разаслаў хто вялізны-вялізны дыван, што зліваўся ўдалечыні з блакітным шоўкам чэрвеньскага неба. Дзе-нідзе толькі віднеліся на гэтай неабсяжнай зялёнай роўнядзі асобныя купкі беланогіх бярозак, якія стаялі мясцінамі, як тыя дзяўчаты ў карагодзе. Дарожку перабягаў ручай, які цурчэў з-пад ма ладой алешыны, што ўзнімалася над чаротамі. Вада была такая чыстая, з нейкім крыштальным адцен нем, што нават круглыя гладкія каменьчыкі, якія ляжалі на дне ручая, здаваліся белымі каралямі. I хоць Алесю ў той час не хацелася піць, ён на- хіліўся, і прыемны халадок асвяжыў яго. Пасля падняўся, далоняю выцер губы, абтрос з кашулі празрыстыя кропелькі і адчуў, што прасвятлела ў вачах. Нават лягчэй цяпер ступалі ногі... (165) Паводле П. Броўкі Міністэрства адукацыі Рэспуолікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове за курс базавай школы (тэксты дыктантаў). 2-е выданне. Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Мінск, 2004 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.