|
Пераказ: Водар дзядоўніку - Экзаменационные изложения и пересказы для 9 класса по белорусскому языку.Гэта было ў той год, калі ўсе травы і кветкі, стомленыя ад спёкі, павыгаралі на карані. Кветкі, якім быў самы час пахнуць, не пахлі. Навокал ста яў слупам задушлівы, трывожны пах ломкай, вы гаралай ад сонца травы. I раптам аднекуль зблізку данёсся тонкі, элегант ны водар. Хоць ён быў і слабаваты, але іншыя гор кія пахі нібы ўзмацнялі яго. Я азірнуўся навокал і нідзе нічога не заўважыў, што б магло струменіць такі водар. Праўда, непада лёку стаяў зялёны лапушысты дзядоўнік, увесь усы паны лілова-пурпуровымі камячкамі. Аднак я толькі слізгануў па ім абыякавым позіркам і не звярнуў ніякай увагі — гэта ж бур'ян, пустазелле, быльнёг... Але пах менавіта ён, дзядоўнік. Яго моцныя карані дашукаліся ў самых глыбінях жаданай вады, і цяпер лілова-пурпуровыя кветкі пахлі свежасцю і чысцінёй. Прыстойна і высакародна пахлі тыя ваўчкі, якія звычайна чапляюцца за ўсё, за што толькі можна зачапіцца. Каб і там, куды іх занясуць, гэтак жа настойліва шукаць чыстай вады з глыбінь, якая так спатрэбіцца іхнім кветкам і на новым месцы. Каб жыць, моцнае карэнне патрэбна не толькі чалавеку, але і раслінам. (173) Паводле Я. Сіпакова Міністэрства адукацыі Рэспуолікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове за курс базавай школы (тэксты дыктантаў). 2-е выданне. Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Мінск, 2004 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.