Пераказ: Кошык малін - Экзаменационные изложения и пересказы для 9 класса по белорусскому языку.
Навальніца дагнала мяне, калі я не ад'ехаў і кіла метра ад лесу. Я націскаў як толькі мог на педалі, чуючы, што вуркоча гром, але ўсё роўна ўцячы ад дажджу не ўдалося: дарога скрозь вузкая, карані стая, і шмат дзе трэба было каціць веласіпед.
Бліснула маланка, і секануў лівень. Спыніўшы ся, я пачаў хуценька адвязваць ад багажніка плашч, які, выязджаючы з дому, захапіў на ўсякі выпа дак.
Раптам бачу: расплёскваючы лужыны, бяжыць, прыкрыўшы галаву рукамі, напярэймы мне хлап чук. Яшчэ здалёку крычыць:
Я глянуў, куды паказваў рукою хлопчык. Праз сівую сетку дажджу я ўгледзеў у полі жанчыну. Нядоўга думаючы, я сігануў цераз поле проста да яе. Яшчэ на бягу падаў плашч, і тая прыкрыла ім паў нюткі кошык спелых і буйных, апырсканых дажджом малін і, выпрастаўшыся, сказала ціха:
— Я ўжо думала, што прападуць маліны. Мы ж цэлы дзень гнуліся, каб варэнне зварыць.
Дождж ліў як з вядра, а жанчына і хлапчук стая лі і моклі, не прыкрытыя нічым, і радаваліся, што не прападуць маліны. (166)
Міністэрства адукацыі Рэспуолікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове за курс базавай школы (тэксты дыктантаў). 2-е выданне. Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Мінск, 2004