|
Пераказ: Мелодыі крылатых салістаў - Экзаменационные изложения и пересказы для 9 класса по белорусскому языку.Світанне. Роўная стужка лясной дарогі. Вільгот- ная свежасць паветра настоена водарам начных прыгажунь — белых фіялак; паабапал духмяняц-ца суніцы, звоняць завяззю чарніцы. Нярэдка на золку шэрую цішыню парушае лёгкі ветрык. Вось і цяпер яго подых нясе з берагоў Сергу- чоўскага канала гаркаватыя мелодыі крылатых са- лістаў. Раней за іншых сустракае і славіць світанак рыжагрудая заранка. Яе серабрыстая песня абуджае берасцянак, малінавак, драздоў. Не праспалі світа- нак гаманлівыя зязюлі, пачалі пераклічку галубы. У агністым полымі ўзыходзячага сонца з лясных не-траў ляцяць чароўныя гукі івалгі. Гэта пільная і па- лахлівая птушка заўсёды трымаецца ў цяністых кус тах і рэдка трапляецца на вочы чалавеку. Голас, грацыя, кемлівасць і апярэнне гэтай птушкі нарадзілі ў народзе шчаслівую прыкмету, згодна з якой таго, хто ўбачыць івалгу, чакае вялікая і радасная ўдача ў жыцці. У пералесках і гаях апошнія канцэрты дае салавей, а ў пачатку ліпеня падаё голас і зязюля. Сёння ў гнёздах цецерука, глушца, рабчыка, кнігаўкі, бака са пішчаць жаўтаротыя птушаняты. Выраслі і нядаўна пакінулі сваё жыллё і шпакі. (158) Паводле У. Бутарава Міністэрства адукацыі Рэспуолікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове за курс базавай школы (тэксты дыктантаў). 2-е выданне. Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Мінск, 2004 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.