Свёрстанная шпора со всеми изложениями по белорусскому языку за 9 класс в формате WORD спрятана в промежутке от 50го до 100го изложения.
Пераказ: Празрыстая пара восені - Экзаменационные изложения и пересказы для 9 класса по белорусскому языку.
Стаяла сцішаная празрыстая пара восені. Яшчэ стракаталі конікі, там-сям быў чуцен пах завялых траў. Крыху пазней рэдкія клёны ды бярозкі, якія сіратліва адваявалі ў соснаў і сабе месца пад сон цам побач з імі, нібы згаварыўшыся, забяруць усю ўвагу чалавека на сябе. Зеляніна хвояў ды соснаў не зможа супернічаць з кідкім жоўта-бураковым, цёмна-малінавым і ярка-пунсовым лісцем клёнаў, бярозак, асін.
Н ёман супакойваўся, як бы набіраўся сілы, каб супрацьстаяць вятрам, якія набягалі сюды з лаг чыны ў канцы лістапада. Рыба дагульвала на волі, яшчэ не шукаючы глыбокіх ям, каб забіцца ў іх на зіму. Нос лодкі рэзаў ваду ціха, плаўна. Вада яшчэ не скоўвала рукі холадам, а толькі прыемна абда вала лёгкім халадком.
У цёплы, яшчэ сонечны дзень людзі выходзілі на бераг паглядзець на ваду, пагрэцца, з'есці яблык ці грушу, якія бралі з сабою. Як бы сама прырода і бацька Нёман вызвалялі людзей ад нядобрых дум, зайздрасці і далучалі іх да спакою і любові. (154)
Міністэрства адукацыі Рэспуолікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове за курс базавай школы (тэксты дыктантаў). 2-е выданне. Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Мінск, 2004