Свёрстанная шпора со всеми изложениями по белорусскому языку за 9 класс в формате WORD спрятана в промежутке от 50го до 100го изложения.
Пераказ: Ласі - Экзаменационные изложения и пересказы для 9 класса по белорусскому языку.
Ласі зноў з'явіліся ў мясцовасцях, дзе прырод ныя ўмовы адпавядаюць іх жыццёвым патрэбам, дзе яны вадзіліся раней, у старыя часы, але былі знішчаны драпежніцкім паляваннем. Цяпер лася не дзіва сустрэць не толькі ў далёкіх раёнах, але і ў ваколіцах буйных гарадскіх цэнтраў.
Можна ўбачыць лася і пад Мінскам, але най больш часта сустракаюцца яны ў лясах па верхнім цячэнні Бярэзіны і на Палессі. Іх там многа. Забі ваць гэтых жывёлін забаронена. Паколькі іх не ча паюць, яны зусім не палахлівыя. Калі па дарозе праязджае машына, лось, не спяшаючыся, адбягае зусім недалёка і спыняецца. Калі машына пра ходзіць, ён зноў вяртаецца, пераходзіць дарогу і накіроўваецца ў той бок, куды ішоў раней.
Маладыя ласі амаль не баяцца людзей. Яны не хаваюцца ў гушчары, выходзяць на дарогі і лугаві ны, далучаюцца іншы раз да статка кароў, заходзяць нават у вёску.
А які прыгожы лось на волі, з горда ўзнятай галавой, з цёмнай магутнай шыяй і светлымі на- гамі! У яго вельмі прыгожая, лёгкая паходка. (155)
Міністэрства адукацыі Рэспуолікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове за курс базавай школы (тэксты дыктантаў). 2-е выданне. Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Мінск, 2004