|
Пераказ: Наш зямляк - Экзаменационные изложения и пересказы для 9 класса по белорусскому языку.Вазьміце атлас і прыгледзьцеся да карты паў днёваамерыканскай краіны Чылі. Бачыце: ля Ціхага акіяна, там, дзе да яго падступаюць магутныя вяршыні Андаў, знаходзіцца горад Дамейка. А кры ху паўночней — горны хрыбет, які носіць тое ж імя. Геолагі могуць назваць мінерал, батанікі — фіялку, заолагі — малюска, звязаных таксама з імем Дамейкі. Аднак мала хто ведае, што ўсё гэта: і горад у далёкай краіне, і горны ланцуг, і кветка, і мінерал, і жывёліна — названа так у гонар нашага земляка, выдатнага рэвалюцыянера, вучонага і па дарожніка Ігната Дамейкі. Сын беларускай зямлі, ён увайшоў у сусветную навуку, пакінуў прыкмет ны след у фізіцы, хіміі і металургіі, геаграфіі і ба таніцы, геалогіі і педагогіцы, этнаграфіі і заалогіі. Ігнат Дамейка нарадзіўся ў маёнтку Нядзведка, недалёка ад Міра, вучыўся ў Віленскім універсітэце, дзе і ўступіў у тайную рэвалюцыйную арганізацыю. У тысяча восемсот трыццаць восьмым годзе Дамейка даведаўся, што ў Чылі патрэбны выкладчыкі хіміі і мінералогіі. 3 дапамогай Міцкевіча быў аформлены кантракт на шэсць гадоў. Пасля сканчэння тэрміну дагавора вучоны за стаўся ў чылійскай сталіцы. (162) Паводле А. МальдзісаМіністэрства адукацыі Рэспуолікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове за курс базавай школы (тэксты дыктантаў). 2-е выданне. Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Мінск, 2004 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.