|
Пераказ: Няпрошаны грыбнік - Экзаменационные изложения и пересказы для 9 класса по белорусскому языку.Часам сярод лесу трапляюцца лапікі дробненькага, нібыта прасеянага праз сіта, сівавата-белага пяску. Звычайна гэта невысокія пагорачкі. На іх нічога не расце, акрамя чэзлых, невысокіх хвоек. Вакол такой палянкі вельмі грыбны лес. Рас туць аранжавыя падасінавікі, танканогія шэрыя бабкі, зялёныя і чырвоныя сыраежкі, залаціста- жоўтыя лісічкі, зялёна-дымчатыя махавікі, а ў ве расе з чарнічнікам сядзяць пузатыя, з цёмна-ка рычневымі шапкамі цары грыбоў — баравікі. Ды не аднаму мне ўпадабалася гэтая лясная мяс ціна. Спадабалася яна і лясному дзіку. Я хаджу сюды ўдзень збіраць ягады і грыбы, а ён гаспада рыць уночы. Аднойчы я прыйшоў на паляну, а яна ўся пера рыта. Лісце, ігліца перамяшаны з пяском. Дзік то ў адным, то ў другім месцы выбіраў якраз тыя ку точкі, дзе лепей за ўсё раслі баравікі і падасінавікі. У хвойніку, дзе растуць лісічкі, ён так перавярнуў мох і ігліцу, што не пакінуў жывой лапіны. Усё лета дзік начамі «араў» лес, знішчаў самыя лепшыя куточкі грыбовішчаў, а я нічога не мог яму зрабіць. Паляна страціла ўтульнасць і прывабнасць. 162Міністэрства адукацыі Рэспуолікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове за курс базавай школы (тэксты дыктантаў). 2-е выданне. Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Мінск, 2004 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.