Свёрстанная шпора со всеми изложениями по белорусскому языку за 9 класс в формате WORD спрятана в промежутке от 50го до 100го изложения.
Пераказ: Міцкевічаў дуб - Экзаменационные изложения и пересказы для 9 класса по белорусскому языку.
Сцежка, добра ўбітая, нават у нізінах спружыні ла. На ёй было столькі каранёў, нібы хто некалі там гаць гаціў. Усе яны ажно гулі пад нагамі. Зда валася, што ідзеш не па сцежцы, а па мудрагеліста сплеценай драбіне.
Вось і дуб. Колькі ж гэта вякоў ён вартуе Свіцязь? Глядзеў, а ўспамінаўся той, што ў Шчорсах, у ста-рым парку стаіць. Гэты — падлетак у параўнанні з тым. Той дуб у народзе называюць Міцкевічавым. Пад ім, кажуць, паэт пісаў сваю гераічную паэму «Гражына». Пад ім не раз марыў аб светлай долі для свайго народа.
Каб зберагчы жывы помнік і падоўжыць яму жыццё, мясцовыя кавалі яшчэ некалі спавілі дуб жалезнымі абручамі. Але стары волат аджывае сваё. У апошнія гады толькі адна-адзіная галіна зелянее на ім. Але і гэта — вялікая радасць для мясцовай дзятвы. Яна прыбягае туды гаманкім та бунком, пазірае на тую, жывую яшчэ, галіну і ма рыць дачакацца жалудоў, каб вырасціць з іх но выя дрэвы. (149)
Міністэрства адукацыі Рэспуолікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове за курс базавай школы (тэксты дыктантаў). 2-е выданне. Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Мінск, 2004