|
Пераказ: Настаўніцкія клопаты - Экзаменационные изложения и пересказы для 9 класса по белорусскому языку.Работа ў школе наладзілася. Цэлыя дні, з ранку да вечара, аддаваў Лабановіч школе. Ён адчуваў вялікае маральнае задавальненне: вучні займаліся дружна, старанна і рабілі значныя поспехі. Асабліва шмат увагі адводзіў ён чатырнац- цаці вучням, падрыхтоўваючы іх да экзаменаў. Калі дні значна пабольшалі і на дварэ пасвятлела, ён склікаў выпускнікоў пасля класных заняткаў і зай- маўся з імі асобна. Гэта былі самыя лепшыя часіны школьнага навучання і для настаўніка, і для яго вуч- няў. Тады ўжо не захоўваўся той строгі распарадак, які быў абавязковым, калі ўсе дзеці былі ў поўным зборы. Тут Лабановіч выходзіў часта за рамкі пра-грамы. Яму хацелася як мага болей абудзіць дапыт- лівы розум сваіх выхаванцаў, шырэй расчыніць ім вочы на свет і навучыць іх крытычна ставіцца да жыцця, да сваіх абавязкаў у адносінах да людзей. Задачы, дыктоўкі часта замяняліся чытаннем мас- тацкіх твораў рускай класічнай літаратуры, знаём ствам з біяграфіямі выдатных людзей, разборам тых ці іншых твораў. Настаўнік імкнуўся заўсёды тры маць сваіх вучняў у стане зацікаўленасці да таго, пра што ён гаварыў або чытаў. (163) Паводле Я. Коласа Міністэрства адукацыі Рэспуолікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове за курс базавай школы (тэксты дыктантаў). 2-е выданне. Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Мінск, 2004 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.