|
Пераказ: Цана дажджавой кроплі - Экзаменационные изложения и пересказы для 9 класса по белорусскому языку.Хмара набліжалася. Маланка змейкай прабегла над лесам недзе за Акінчыцамі, потым неба зверху ўніз паласнуў трохзубы сахор. Гром страсянуў усё нава- колле, упалі першыя вялікія кроплі дажджу. Пасля ляснула зусім блізка, і адразу лінула як з вядра. Кастусь стаяў у гумне і назіраў, як бушавала неба. Ён змалку любіў жыццятворныя летнія на вальніцы, іх хараство, моц і сілу, любіў назіраць, як пасля іх ажывала і красавала прырода. Ён, сялянскі сын, добра ведаў цану дажджавой кроплі. Усё дзяцінства прайшло ў яго тут, на пяс-чанай наднёманскай зямлі, якая заўсёды прагна ча- кала дажджу. Будзе дождж — будзе хлеб на стале, не будзе дажджу — не будзе ні хлеба, ні ягад, ні грыбоў. Здаецца, толькі-толькі сышоў снег, у зямлі яшчэ шмат вільгаці, але трава пачынае расці толькі пасля першых вясновых дажджоў. Пройдуць майскія навальніцы — зацвітаюць белыя кветачкі су ніц, першы раз заспявае салавей. Пройдзе дождж — выплывае колас. Дождж — гэта ўраджай, хлеб на стале. Вельмі любіў Кастусь назіраць за навальніцаю ўночы, калі маланкі паласуюць неба, а далёкія грымоты зліваюцца ў дзівосную музыку-кананаду (166) Паводле С.АлександровічаМіністэрства адукацыі Рэспуолікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове за курс базавай школы (тэксты дыктантаў). 2-е выданне. Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Мінск, 2004 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.