|
Пераказ: Пачатак працоўнага дня - Экзаменационные изложения и пересказы для 9 класса по белорусскому языку.Светлая паласа на ўсходзе высока паднялася над зямлёй. Заружавелі лёгкія воблакі. Вось-вось павін на было ўзысці сонца. Досвітак быў ціхі, толькі там-сям над комінамі віліся дымкі, узнімаючыся проста ў неба. Вёска ўжо не спала. Сяргей пакрочыў у бок калгаснага двара пакуль што бязлюднай вуліцай. Па дарозе яму сустрэліся толькі дзве жанчыны з поўнымі вёдрамі вады. Сяр гей гатоў быў палічыць гэта за добрую прымету, але, убачыўшы перад сабой калодзеж, з усмешкай падумаў, што ад калодзежа ніхто не ідзе з пустымі вёдрамі. Ад гэтай усмешкі стала неяк весялей. На калгасным двары было большае ажыўленне. Даяркі ў белых, як у медсясцёр, халатах насілі ў малочную бітоны. Каля хлява ўжо сядзеў пастух з падпаскамі, чакаючы, калі даяркі ўправяцца са сва ёй работай. Каля трактара, што стаяў сярод двара, завіхаўся малады хлопец у сінім камбінезоне. 3 га ража далятала вуркатанне матора — шафёр рых таваў машыну ў рэйс. Сяргей прывітаўся з людзьмі, перакінуўся з імі словам-другім. Не заўважыўшы асаблівых непала дак у іх рабоце, падаўся да канцылярыі. (160) Паводле У. Шахаўца Міністэрства адукацыі Рэспуолікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове за курс базавай школы (тэксты дыктантаў). 2-е выданне. Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Мінск, 2004 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.