Свёрстанная шпора со всеми изложениями по белорусскому языку за 9 класс в формате WORD спрятана в промежутке от 50го до 100го изложения.
Пераказ: Мўзыка ў бары - Экзаменационные изложения и пересказы для 9 класса по белорусскому языку.
Быў самы ранак, час, калі пачынае сыходзіць з зямлі туман і з туману, паступова разгортваючы сваімі промнямі яго заслону, выходзіць сонца. Яно яшчэ не грэе. Цьмянае сонцава кола кружыцца за туманавай заслонай над балотамі і вільготнай мя-каццю яго сцірае з сябе санлівасць. Туман радзее, а круг сонца ўсё чысцей, усё яскравей і рухавей. Па-куль сонца ў тумане, сабраная ў кроплі раса трыма- ецца на мураве, а колер муравы мутнавата-зялёны. Птушкі не спяваюць яшчэ, а як бы пераклікаюцца адна з другой пасля ночы. Як толькі ўзнімецца ўго ру абмытае росамі сонца, а туман пачне адплываць за асмялеўшым ветрам на ўсход, як бы згаварыў шыся, разам пачнуць свой ранішні спеў птушкі, і густалісты асіннік і бярэзнік заварушацца, гойдаючы тонкімі верхавінамі, падстаўляючы гнуткія свае галіны пад лёгкія і ўчэпістыя птушыныя ногі. Ва рухнецца мурава пад ветрам і заіскрыцца расой. Залачонымі пырскамі будзе ўзлятаць з-пад ног раса, збітая з муравы, а прымятая нагамі мурава будзе павольна падымацца насустрач сонцу. (154)
Міністэрства адукацыі Рэспуолікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове за курс базавай школы (тэксты дыктантаў). 2-е выданне. Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Мінск, 2004