|
Пераказ: Ноч на возеры - Экзаменационные изложения и пересказы для 9 класса по белорусскому языку.Ішлі апошнія дні красавіка. Возера з ранку да позняй ночы гуло песнямі вадзянога птаства. Максіма возера асабліва вабіла надвячоркам. Прыйшоўшы да лазні, ён сеў на лавачку і ўдыхнуў пахі разнатраўя. Ягоны позірк лашчыла жаўцізна лотаці. Над галавой гулі маёвыя жукі, дзесьці за бярозамі і вербалозамі, на другім беразе затокі, мылі бялізну маладзіцы. Возера жыло. Насіліся над гладдзю вады чайкі, дзесьці ў чаратах бадзёра пераклікаліся, журбоці ліся кнігаўкі. Калі села сонца, дружна закрумкалі жабы. 3 агародаў, дзе, як аблітыя малаком, цвілі вішні і яблыні, плыла сюды, на бераг, вабная дух мянасць. Месяц пазніўся. Над вадою віўся бялявы туман. Нарэшце чырвонай буйной плямай з-за цём нага лесу паказаўся месяц. Жабы працягвалі свой спеў — то заміралі на нейкія хвіліны, то зноў напе рабой крычалі па ўсім доўгім беразе. Месяц узняўся над лесам, і ягонае празрыстае святло разлілося над ужо суцішанаю вадою. Перад вачыма засерабрылася дарожка. На беразе стала светла, як днём. Толькі ў засені дрэў, якія высіліся абапал завулачка, стаяў чорны цень. (158) Паводле М. Дубоўскага Міністэрства адукацыі Рэспуолікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове за курс базавай школы (тэксты дыктантаў). 2-е выданне. Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Мінск, 2004 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.