|
Пераказ: Рукою дзівоснага мастака - Экзаменационные изложения и пересказы для 9 класса по белорусскому языку.Шуміць бярозавы лес. Шамаціць пад нагамі лісце. Дзіўным веерам насыпала залатовак на зеленаватую траву бяроза. Ад белізны ствалоў і золата крон на ўсё поле льецца казачнае святло. Дубы насцілаюць пад сабой цёмна-карычневую мяккую пасцель, лісце іх не ляціць далёка, а падае тут жа вертыкальна. У гэтую пасцель мякка кла дуцца жалуды. Зоркай іншага Сусвету бліснуў кляновы ліст, які нечакана з'явіўся на дарозе. Адкуль ён зляцеў? Гля джу, а побач з волатамі-дубамі стаіць малады кля нок. Улетку, напэўна, і не ўбачыў бы яго. А цяпер колькі красы ён рассыпаў навокал! На зямлі рас кінуўся найпрыгажэйшы дыван, вытканы рукою дзівоснага мастака. Я не мог прайсці па ім у запы леных ботах, адступіў асцярожна і пайшоў бокам. Усю дарогу праз лес мяне суправаджала нябач ная птушачка тоненькім жалобным плачам. Па чым яна плакала? Што страціла? Хто яе пакрыўдзіў? Далей зелянее луг, цячэ чыстая рачулка. Пры гожа! Раптам перада мной з'явілася вёсачка. Я паду маў пра таго, хто першы тут пасяліўся. Напэўна, ён меў паэтычную натуру і вельмі любіў родную зямлю, прыроду. (163) Паводле I . ШамякінаМіністэрства адукацыі Рэспуолікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове за курс базавай школы (тэксты дыктантаў). 2-е выданне. Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Мінск, 2004 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.