|
Пераказ: Вясновыя клопаты - Экзаменационные изложения и пересказы для 9 класса по белорусскому языку.У гаі неўпрыкмет пацямнела: сюды апусцілася стая гракоў. Яны пачалі перагаворвацца, быццам раіліся, як лепей пачаць работу. Тады адзін, найбольш маўклівы, самы, відаць, паважаны ў іх над звычай шумным тлуме, пераляцеў на маладую бя рэзіну. Вяршок адразу ўгнуўся пад дужаю птушкаю. Грак нейкі момант не стуляў крылаў, падтрымлі ваў раўнавагу, каб не грымнуцца вобземлю. Перастаўшы гайдацца, ён пасядзеў у спакоі, нібы нешта думаў ці разважаў, затым прымерыўся да ніштава тай галінкі, спрактыкавана сціснуў яе ў моцнай дзюбе і перашчыкнуў, як нажніцамі. Гэта быў сігнал. Ножны пачалі працаваць на кожным дрэве. Гракі бесперастанку абразалі галлё і ля целі майстраваць гнёзды, цяжка махаючы вялікімі, як бы адсырэлымі ў вільготным паветры крыламі. Раптам на дол упала кропля. Адна, другая, по тым дзве разам. Адкуль бы гэта, калі дождж даўно сціх і нідзе не нахмарвае? Ды вось яно што! Гэта бярозы развітваюцца з адламаным веццем, шкаду-юць, што ніколі не зашуміць яно лістамі. Не ска-заць, што плачуць, а спалоскваюць сокам паране- ныя мясціны, каб хутчэй загаіліся. (156) Паводле М. Лужаніна Міністэрства адукацыі Рэспуолікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове за курс базавай школы (тэксты дыктантаў). 2-е выданне. Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Мінск, 2004 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.