Свёрстанная шпора со всеми изложениями по белорусскому языку за 9 класс в формате WORD спрятана в промежутке от 50го до 100го изложения.
Пераказ: Цішыня - Экзаменационные изложения и пересказы для 9 класса по белорусскому языку.
Пагор'е тут было даўно. Заходні стромкі схіл яго, дзе маладыя бярозы змешваліся са стагоднімі сос- намі, падступаў да самай дарогі.
Унізе раслі ядловец, лаза, нават нярэдка на вочы трапляліся алешыны. Вяршыня схілу здавалася го лай: можа, гэта было самае пясчанае месца і на ім нічога не прынялося? Але там бялеліся верасы ў маладым цвеце. Зірнеш — бы снег рэдкі выпаў.
На самай бязлеснай верасовай наддарожнай стро-ме высілася на старасвецкім камені-пастаменце мус- кулістая, упартая і магутная фігура спалоханага лася — жыхара беларускіх лясоў. Яго галінастыя рогі нагадвалі здалёк вершаліну старой кар жакаватай сасны, якая, многа гадоў стоячы на выс пе, не змагла акрыяць.
Спрадвечная адмета восені, цішыня, жыла тут. Цішыня нейкая мройная, калі чутна за паўвярсты, як клёст чысціць дзюбу аб перасохлую яловую шыш ку, калі густая асенняя цеплыня, ужо напоеная све- жасцю, напамінае, што самая пара адшукаць у бя-рэзніку яблыню-дзічку, выкапаць і перанесці пад хату ў агарод на вясновыя прышчэпы. (144)
Міністэрства адукацыі Рэспуолікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове за курс базавай школы (тэксты дыктантаў). 2-е выданне. Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Мінск, 2004