|
Пераказ: Світанак над Нёманам - Экзаменационные изложения и пересказы для 9 класса по белорусскому языку.Было яшчэ цемнавата, калі я ўладкаваўся на стромкім беразе Нёмана, каб сустрэць світанак, паглядзець, як нараджаецца новы дзень. Над галавой драмалі старыя разложыстыя вербы і векавыя явары. Навокал панавалі перадсвітальная шэрань і празрыстая цішыня, ад якон звініць у вушах, знікаюць думкі. Непрыкметна на ўсходзе неба ледзь-ледзь па святлела. За Нёманам, у лозах, парушыў цішыню першы пошчак салаўя. Яму адказалі ў вербах і на ліпах. Раз-пораз салаўіны перасвіст гусцеў і затым зліўся ў неразрыўную мелодыю. А ўсход усё ружавеў. На старой ліпе загаманілі буслы, і іх клёкат рэхам адазваўся ў бары. Выгнуў- шы шыю, павольна праляцела чапля і, ужо мінуў- шы мяне, прагаварыла нешта скрьшучым голасам. Я зірнуў на ўсход: з-за гарызонта выплываў вялізны край чырвонага дыска. Усё ў прыродзе гу чала, цешыла слых непаўторнай мелодыяй: Нёман спяваў старадаўнюю калыханку роднага краю; у звонкім шамаценні лісця чулася ўсхваленне сонцу і вадзе; птушкі пераклікаліся на розныя галасы, услаўляючы лета і цяпло; ад мух звінела ў паветры; мурашкі, спяшаючыся, шасталі па шурпатым ствале вярбы. Шчасце было слухаць гэты шматгалосы гімн жыццю. (167) Паводле Я. Крамко Міністэрства адукацыі Рэспуолікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове за курс базавай школы (тэксты дыктантаў). 2-е выданне. Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Мінск, 2004 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.