Свёрстанная шпора со всеми изложениями по белорусскому языку за 9 класс в формате WORD спрятана в промежутке от 50го до 100го изложения.
Пераказ: Жаданыя госці - Экзаменационные изложения и пересказы для 9 класса по белорусскому языку.
Ранак прынёс доўгачаканую навіну: прыляцелі жаданыя госці! Яшчэ не ўбачыўшы, пачуў іх ура чысты ўскрык. Мабыць, ніхто з птушак, сустрэў шыся адна з адной, гэтак радасна не вітаецца, як яны.
Доўга я чакаў іх прылёту. Нешта ўсё рупіла май му спакою: чаму сёлета іх так позна няма? Спазні- ліся яны на добрыя два тыдні. Значыць, не было ў іх упэўненасці, што ў нашай старане цёпла. Хаця цвітуць ужо вішні, грушы. Нясмела спрабуюць рас крыць свае ружова-белыя пялёсткі яблыні, а жа даных гасцей з выраю ўсё няма. Сапраўдную ж вясну прыносяць ластаўкі. На абсягу прасторнага неба лаўлю знаёмыя маршруты і звыклыя трасы ранніх варон, галак, шпакоў, што спяшаюцца на сняда нак. Раз-пораз кідаюцца з дахаў і надаконных ка зыркоў на зямлю галубы. Задзірыста і настырна ўвіхаюцца ў сваім клопаце вераб'і. А дзе ж мае доў гачаканыя госці?
Я іх яшчэ не бачу, але ўжо ведаю: яны ёсць, прыляцелі. Радасны вокліч іх прывітання ўрачыс та гучыць у паднябессі. Ластаўкі прыляцелі! (151)
Міністэрства адукацыі Рэспуолікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове за курс базавай школы (тэксты дыктантаў). 2-е выданне. Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Мінск, 2004