Пераказ: Лёнькавы памылкі - Экзаменационные изложения и пересказы для 9 класса по белорусскому языку.
У нашай школе на сцяне вісела адзіная карта паўшар'яў. Аднойчы, калі нікога яшчэ не было ў класе, Лёнька яе размаляваў.
На пакрытай жоўтай фарбай Афрыцы паявіліся цыбатыя страусы, даўгахвостыя павіяны. Там, дзе, па нашаму ўяўленню, бушавалі вятры Паўночнага Ледавітага акіяна, застылі ў святочных манішках пінгвіны. У тым месцы, дзе выцягнуўся трохкутнік Індыі, Лёнька намаляваў слана.
У клас сталі заходзіць вучні. Здзіўленыя і разгубленыя, яны спыняліся за Лёнькавай спінай. А Любка-паклёпніца памчалася ў настаўніцкую, каб сказаць, што Лёнька псуе карту.
Зазваніў званок. У клас зайшоў Васіль Пятровіч. Ён пакуль не глядзеў на карту паўшар'яў, што вісе ла за яго спінай, але мы адчувалі: настаўнік ведае аб Лёнькавай прадзелцы. Толькі на трэцім уроку, калі была геаграфія, Васіль Пятровіч уважліва агледзеў карту і, звяртаючыся да нас, сказаў:
- Паглядзіце, дзеці, і скажыце, якую дапусціў памылку наш Лёнька?
- Кенгуру водзяцца ў Аўстраліі, — растлума чыла з задняй парты Любка.
- А пінгвіны жывуць у Антарктыдзе, — дадаў нехта.
- Вось бачыш, Леанід, — з дакорам прамовіў Васіль Пятровіч. (157)
Міністэрства адукацыі Рэспуолікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове за курс базавай школы (тэксты дыктантаў). 2-е выданне. Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Мінск, 2004