|
Пераказ: Першы прымаразак - Экзаменационные изложения и пересказы для 9 класса по белорусскому языку.Поўдзень быў сонечны і па-вераснёўскаму цёп- лы, без ветру. Пад вечар ад доўгіх ценяў пацягнула прахалодаю. «Няўжо на марозік?» — падумалася. Ноччу адзін бок месяца свяціў надзвычай ярка. Здавалася, яму дапамагалі сваім зіхаценнем блізкія і далёкія зоркі. Першы прымаразак хацелася ўбачыць ранень ка-рана. Да ўсходу сонца было яшчэ далёка, а нё манскае люстэрка пачало засцілацца шэраю павуці- най. Яна ўсё павялічвалася, гусцела, і неўзабаве рака схавалася ў тумане, што слаўся, як дым, за Нёман, на луг. На ўсходзе зніклі зоркі і чырвань, нібы ад далёкага пажару, пафарбавала небасхіл. Маладая атава на занёманскіх мурожных сенажацях, яшчэ ўчора зе лянюсенькіх, пакрылася шэранню. Яна даволі гучна шуршала пад нагамі, аж напалоханыя санлівыя кулікі то там, то сям з крыкам узляталі з-пад кустоў. Праз момант промні чырвокага сонца зазіхацелі на пабеленай траве, надаючы ёй надзвычайную пры гажосць. «Можа, гэта першая рэпетыцыя зімовай казкі?» — падумаў я і азірнуўся навокал. Крочу з вудай берагам Нёмана на сваё рыбнае ціхаводдзе. Халадок пашчыпвае пальцы рук. Будзе цудоўны сонечны дзень. (156) Паводле Я. КрамкоМіністэрства адукацыі Рэспуолікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове за курс базавай школы (тэксты дыктантаў). 2-е выданне. Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Мінск, 2004 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.