|
Пераказ: У горадзе - Экзаменационные изложения и пересказы для 9 класса по белорусскому языку.Майскае сонца высока стаяла ў ясным небе, кіда ла на зямлю снапы гарачага прамення і залівала асляпляльным бляскам увесь свет. Над галавой сінеў кавалачак неба. Каменныя сцены высокіх гарадскіх дамоў закрывалі ад вачэй усю шыр і глыб белага свету. Светлая хмарка, як ціхая думка шчасця, ціха і спакойна плыла ў небе і зараз жа хавалася ад людзей за высокімі каменнымі дамамі. Людзі, чужыя адзін аднаму, ішлі ды ішлі, як хвалі рачныя, абганялі адзін другога, кудысьці спя шаліся. Горад шумеў як дзень, так і ноч тысячамі галасоў. Лескаталі лёгкія каляскі, грукалі доўгія, цяж кія, наваленыя паклажай вазы. Тут жа часамі ня смела пастукваў мужыцкі воз, мізэрны конік дробна перабіраў нагамі па цвёрдым бруку. Усё гэта збіва лася ў нешта адно цэлае, і ўся гэтая стракатасць грамады біла ў вочы. Гарачае сонца прыветна пазірала з неба на горад, і роўна грэла, і аблівала сваім цяплом і святлом гэтых неспакойных людзей. ПІумеў горад і гаманіў рознымі галасамі. Людзі ішлі і ішлі, як рачныя хвалі, думаючы свае думкі, чужыя адзін аднаму. (164) Паводле Я. КоласаМіністэрства адукацыі Рэспуолікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове за курс базавай школы (тэксты дыктантаў). 2-е выданне. Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Мінск, 2004 Отсканировано и вычитано Андреем Суворовым |
|
© 2022 ќксперты сайта vsesdali.com проводЯт работы по составлению материала по предложенной заказчиком теме. ђезультат проделанной работы служит источником для написания ваших итоговых работ.