Свёрстанная шпора со всеми изложениями по белорусскому языку за 9 класс в формате WORD спрятана в промежутке от 50го до 100го изложения.
Пераказ: Любімы горад - Экзаменационные изложения и пересказы для 9 класса по белорусскому языку.
Ёсць любоў да блізкага чалавека, ёсць любоў да роднай зямлі, да сцежак маленства, да матчынай песні. I ёсць любоў да горада, складаная і невыказ-ная, як радасць і боль. Любімы горад заўсёды жывы і неабходны, са сваім абліччам, са сваім характа рам, настроем, дыханнем і думкамі, са сваёй маладосцю і сталасцю, са сваім жыццём і сваімі марамі, з мінулым і будучым, з дзесяцігоддзямі, пражы тымі разам з ім. Я часта гавару з ім, як з найлеп шым і шчырым другам. Ён усё помніць, усё ведае, усё разумее. Я заўсёды спяшаюся да яго, як на са мае радаснае спатканне: ён — калыска маёй чала вечай сталасці, ен — мой вялікі дом, у ім усе знае мае і сваё.
Іду з вуліцы ў вуліцу, як з пакоя ў пакой, і скрозь пазнаю знаёмыя абліччы сяброў і тысячы людзей, з якімі яшчэ не паспеў пагаварыць і пасябраваць. Але я іх ведаю, адных — даўно, другіх бачу ўпер шыню і захапляюся іх высакароднай прыгажосцю, еветлай і юнацкай весялосцю. Нават калі мой го рад тушыць агні і засынае, я слухаю яго дыханне, чую ўдары сэрца... (170)
Міністэрства адукацыі Рэспуолікі Беларусь. Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў па беларускай мове за курс базавай школы (тэксты дыктантаў). 2-е выданне. Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Мінск, 2004